• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Штучны інтэлект і правы чалавека: што трэба ведаць?» (10 верасня)

    Арганізацыя «Тэрыторыя правоў» ладзіць вэбінар «Штучны інтэлект і правы чалавека: што трэба ведаць?»

    Штучны інтэлект усё часцей становіцца часткай нашага жыцця. Але разам з новымі магчымасцямі ён нясе і новыя рызыкі: парушэнне прыватнасці, праблемы з аўтарствам, распаўсюд дыпфэйкаў. Як у гэтай рэальнасці абараніць сябе і свае правы?

    Тэмы вэбінара:

    • дзе і як выкарыстоўваецца ШІ і што гэта значыць для кожнага з нас;
    • як тэхналогіі ўплываюць на правы чалавека і прыватнасць;
    • простыя спосабы абароны ад дыпфэйкаў і незаконнага выкарыстання вашага твару.

    Спікер: Дзмітрый Лазовік — адвакат (у мінулым, у Беларусі), цяпер спецыяліст па інтэлектуальнай уласнасці.

    Калі: 10 верасня 2025 года, 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску)

    Дзе: анлайн.

    Удзел бясплатны.

    Рэгістрацыя на вебінар

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці