• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Выдаленне дадзеных: як надзейна пазбавіцца ад файлаў» (9 верасня)

    Цяпліца сацыяльных тэхналогій правядзе інтэрактыўную сустрэчу «Выдаленне дадзеных: як надзейна пазбавіцца ад файлаў». Мерапрыемства адрасавана грамадзянскім актывістам, журналістам, валанцёрам і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай бяспекі.

    Калі: 9 верасня 2025 года ў 16:00 (GMT+3).

    Працоўная мова руская. Працягласць каля 2,5 гадзін (з перапынкам).

    Тэмы сустрэчы:

    • Як адбываецца выдаленне файлаў на сучасных камп’ютарах з Win­dows і macOS.
    • Як сёння аднаўляюць дадзеныя, у тым ліку «сілавікі».
    • Як надзейна сціраць асобныя файлы, тэчкі і носьбіты дадзеных.
    • Што такое ачыстка вольнай прасторы, калі яе лепш ужываць.
    • Як пазбаўляцца ад файлаў з дапамогай шыфравання.
    • Як быць з не-файлавымі дадзенымі: паведамленнямі email, чатамі ў месэнджарах, закладкамі ў браўзэрах і гэтак далей.
    • Як выдаляць дадзеныя са смартфонаў на Android і iOS.

    Дадатковыя пытанні можна даслаць на пошту: events@te-st.org

    РЭГІСТРАЦЫЯ

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці