• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінары і гранты для асвятлення тэмы жанчын у зняволенні

    Гэта бясплатная серыя з двух вэбінараў ад Point­er заклікана паглыбіць веды ўдзельнікаў аб жанчынах, якія знаходзяцца ў зняволенні і жанчынах, чые сваякі знаходзяцца ў зняволенні.

    Фота: Miguel Á. Padriñán / pexels.com

    Хто можа ўдзельнічаць:

    Журналісты, рэдактары і медыяработнікі, якія робяць ці хочуць рабіць журналісцкія матэрыялы пра жанчын у месцах пазбаўлення волі або пра жанчын, у якіх ёсць сваякі, што адбываюць пакаранне.

    Калі:

    • Першы вэбінар «Жанчыны ў зняволенні» — 23 кастрычніка 2025.
    • Другі вэбінар «Жанчыны, чые родныя знаходзяцца ў зняволенні» — 30 кастрычніка 2025.

    Што атрымаюць удзельнікі:

    • Паглыбленне разумення ўнікальных аспектаў жаночага ўняволення — фізічных, эмацыйных, фінансавых.
    • Рэкамендацыі і стратэгіі этычнага асвятлення гэтых тэм.
    • Магчымасць падаць заяўку на грант для рэалізацыі ўласнага журналісцкага праекта.

    Памеры грантаў і ўмовы атрымання:

    • Удзельнікі, якія прайдуць абодва вэбінары, будуць мець права падаць заяўку на адзін з пяці грантаў па $10,000 кожны для журналісцкіх праектаў, звязаных з тэмай.
    • Гранты прызначаны для рэалізацыі праектаў у сваіх супольнасцях, якія асвятляюць уплыў уняволення жанчын або звязаныя тэмы.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці