Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае на анлайн-курс па геапалітыцы (дэдлайн — 30 кастрычніка)
Вольны Беларускі Ўніверсітэт працягвае восеньскі набор на адукацыйныя праграмы і запрашае ўдзельнікаў на сертыфікаваны анлайн-курс «Геапалітыка і выклікі бяспекі Цэнтральнаеўрапейскага рэгіёну».

Курс дае сістэмнае разуменне геапалітычных працэсаў у рэгіёне ва ўмовах вайны, гібрыдных пагроз, энергетычных крызісаў і зменлівых міжнародных альянсаў. Дапаможа разабрацца ў логіцы геапалітычных працэсаў і ацаніць іх уплыў на Беларусь сёння і ў будучыні.
На курсе вы даведаецеся:
- што стаіць за паняццем «гібрыдныя пагрозы» і як на іх рэагаваць;
- як працуе энергетычная, інфармацыйная і ваенная бяспека;
- якую ролю адыгрывае Цэнтральная Еўропа ў глабальных працэсах;
- як Расея выкарыстоўвае дактрыну «рускага міру»;
- якія сцэнары развіцця рэгіёну нас чакаюць.
Выкладчыкі:
- Алесь Лагвінец — палітолаг, эксперт у галіне еўрапейскай інтэграцыі.
- Аляксандр Казак — палітолаг, выкладчык Гданьскага ўніверсітэту, эксперт па пытаннях бяспекі і геапалітыкі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Дэдлайн падачы заяўкі: 30.10.2025 г.
Рэгістрацыя па спасылцы.
Працягласьць курсу: 10 сэсіяў па 2 акадэмічныя гадзіны (20 акадэмічных гадзінаў).
Фармат правядзення курсу: анлайн на базе Moodle + ZOOM;
Падрабязней пра курсы тут.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў