• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вышаградскія гранты на праекты 2026 (наступны дэдлайн — 1 лютага)

    Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Viseg­rad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).

    Вышаградскі фонд прадастаўляе гранты тры разы на год у рамках трох розных грантавых праграм.

    Дэдлайны 2026 года:

    • 1 лютага;
    • 1 чэрвеня;
    • 1 кастрычніка.

    Вышаградскія гранты павінны быць рэалізаваны ў рэгіёне Усходняга партнёрства або Заходніх Балкан. Арганізатары шукаюць інавацыйныя ідэі, якія вырашаюць агульныя праблемы з дапамогай высакаякасных рэгіянальных сумесных праектаў.

    Максімальная працягласць рэалізацыі праекта 18 месяцаў. Гранты пакрываюць да 100% бюджэту праекту, з якіх не больш за 15% на аперацыйную дзейнасць.

    Большасць грантаў Vis­grad+ Grants складаюць ад 25 000 да 35 000 еўра.

    Якія праекты можна падаць на грант Visegrad+?

    • праекты, якія спрыяюць актыўнаму ўдзелу грамадзян у дэмакратычных працэсах і дэмакратычным дэбатам;
    • праекты, якія спрыяюць празрыстасці і барацьбе з карупцыяй шляхам падтрымкі абмену ведамі і развіцця патэнцыялу інфарматараў, журналістаў-расследавальнікаў;
    • праекты, накіраваныя на павышэнне медыяпісьменнасці, умацаванне ўстойлівасці да прадузятага асвятлення падзей, дэзінфармацыі і прапаганды;
    • праекты, накіраваныя на лепшае асвятленне ў СМІ актуальных тэм у рэгіёне і пашырэнне доступу да інфармацыі.

    Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца ваша арганізацыя, вы можаце падаваць заяўкі на гранты, калі ваш праект актыўна супрацоўнічае з арганізацыямі як мінімум з 3 краін Вышаградскай групы. Адначасова можа быць пададзена толькі адна заяўка на праект ад заяўніка.

    Як падаць заяўку?

    Падайце заяўку праз платформу My Viseg­rad.

    Кансультацыі па праекце можна атрымаць па электроннай пошце, тэлефоне або па папярэдняй дамоўленасці.

    Інструкцыі па падрыхтоўцы заяўкі можна знайсці ТУТ.

    Больш інфармацыі па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці