• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія байкі: Асаблівасці сучаснага беларускага гумару

    Размаўляю з гаспадаром сядзібы эка-турызму. Кажа, маўляў, да яго нават­ з тэлеві­зіі­ прыязджалі: і з СТ­В, і з ОНТ, і з БТ… «Але БТ я больш на ган­ак не пушчу», — са скрухай кажа мой суразмоўца…

    «Было ў мяне два кітайскіх пеўні: бацька і сын. Бацька неяк танклява в­ішчэў, а не кукарэкаў, а сын добра гарлапаніў. Дэманструю тэлевізійшчыкам сваю гаспадарку, у тым ліку пеўняў. Бяру маладзейшага на рукі і кажу: «Ну пакукарэкай ты, а то бацька кепска кукарэкае»…»

    Гаспадар робіць паўзу і працягвае: «І вось выходзіць сюжэт, дзе мая фраза абсалютна выдраная з кантэксту, без другога пеўня ў кадры — «Ну пакукарэкай ты, а то бацька кепска кукарэкае»… Добра, што цяпер ня 1937 год. А то не было б ані мяне, ані маёй сядзібы», — падсумоўвае гаспадар».

    Севярын Квяткоўскі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці