Архіў
БАЖ запрашае на МедыяКвіз пра журналістыку (дэдлайн — 21 жніўня)
Адкуль узяўся тэрмін «газетная качка»? Што ўкладалі ў першыя выпускі газет? Без чаго не можа працаваць ні адна рэдакцыя ў свеце? Калі сочыш за падзеямі і любіш гуляць у квізы — табе да нас!
Конкурс для фатографаў Sony World Photography Awards
World Photography Organization прымае працы на штогадовы конкурс Sony World Photography Award.
Гранты Tarbell для стварэння матэрыялаў пра штучны інтэлект (наступны дэдлайн — 14 верасня)
Цэнтр журналістыкі штучнага інтэлекту Tarbell прапануе гранты ў памеры ад 1000 да 15 000 долараў ЗША. Падтрымліваюць арыгінальныя журналісцкія матэрыялы на тэму ШІ і яго ўплыву.
Дыскусія ў Вільні. Ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам_кай сёння і як медыі ствараюць новы наратыў (дэдлайн — 11 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў і беларусак прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі, якая пройдзе ў Вільні 13 жніўня.
Экалагічная журналістыка: гранты на раследаванні (дэдлайн — 16 кастрычніка)
Праграма ад Journalismfund Europe падтрымлівае трансгранічныя каманды прафесійных журналістаў і/або навінавых агенцтваў, якія расследуюць незаконныя, неапублікаваныя і нерэгуляваныя экалагічныя праблемы, звязаныя з еўрапейскімі інтарэсамі, як унутры Еўропы, так і за яе межамі.
Школа «Правы чалавека ў дзеянні» ад «Прававой ініціятывы» (дэдлайн — 13 жніўня)
«Прававая ініцыятыва» запрашае беларускіх студэнтаў, актывістаў, пачынаючых праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых у Вільню на 9‑дзённую Школу, прысвечаную ключавым пытанням правоў чалавека — ад базавых прынцыпаў да практычнага прымянення ведаў праз рэалізацыю праектаў і стажыроўку.
Міжнародны конкурс трэвэл-фатаграфіі TPOTY (дэдлайн — 13 кастрычніка)
Конкурс Travel Photography of the Year (TPOTY) запрашае да ўдзелу прафесійных фатографаў і фатографаў-аматараў.
Акселератар для рэдакцый мясцовых медыяў ад IPI (дэдлайн — 24 жніўня)
Мясцовыя СМІ па ўсім свеце маюць права ўдзельнічаць у Local News Accelerator — чатырохмесячнай праграме навучання.
Хакатон Media Blend для запуску праектаў па сторытэйлінгу (дэдлайн — 31 жніўня)
Хакатон Media Blend аб’ядноўвае медыяэкспертаў і менеджараў, фрылансераў, стваральнікаў мультымедыйнага кантэнту і журналістаў з рэдакцый па ўсёй Еўропе, каб паглыбіцца ў розныя фарматы апавядання гісторый. Тры каманды-пераможцы імпрэзы ў Славакіі атрымаюць па 5000 еўра для запуску сваіх праектаў.
Фінансавая падтрымка ад Media Start (дэдлайн — 31 кастрычніка)
Media Start у рамках Венскай медыяініцыятывы падтрымлівае самазанятых журналістаў і невялікія медыякампаніі. Прымаюцца заяўкі на пакрыццё выдаткаў на навучанне і прафесійнае развіццё, курсы і кансультацыі, унутраныя выдаткі на заработную плату і выдаткі на праезд.
Стадзі-тур «Скразныя каштоўнасці» у Берліне (дэдлайн — 17 жніўня)
Журналіст_ак і актывіст_ак запрашаюць далучыцца да стадзі-туру ў Берліне, каб умацаваць сваю працу па тэме скразных каштоўнасцей і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу.
Міжнародныя стыпендыі Howard Center Data Journalism (дэдлайн — 10 жніўня)
Дзякуючы фінансаванню Scripps Howard Foundation, ICFJ прапануе поўныя стыпендыі для замежных заяўнікаў на ўдзел у элітнай праграме падрыхтоўкі па журналістыцы дадзеных у Цэнтры Говарда пры Універсітэце Мэрыленда (UMD).
Грант імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (дэдлайн — 1 верасня)
Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.
Конкурс для незалежных даследчыц і даследчыкаў (да 20 жніўня)
Банк Ідэй абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі. Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы.
Глабальны саміт супраць дэзінфармацыі (дэдлайн — 31 ліпеня)
Сусветны саміт па дэзінфармацыі 2025 года пройдзе ў анлайн-фармаце 17–18 верасня.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.