Магчымасці
Архіў магчымасцяў
Вэбінар «Журналіст у эпіцэнтры траўмы: інструменты самазахавання» (рэгістрацыя да 4 сакавіка)
Гэты вэбінар — пра тое, што адбываецца з журналістамі ў полі траўмы, як выглядаюць перагруз, траўма сведкі і чаму вытрымка — не бясконцы рэсурс, а значыць — яго варта папаўняць. Бо штодзённая праца з гвалтам, рэпрэсіямі і чужым болем паступова назапашвае стомленасць і эмацыйнае знясіленне — нават калі здаецца, што мы трымаемся.
Вэбінар «Мова варожасці і свабода слова — дзе праходзіць мяжа?» (24 лютага)
Свабода слова — адно з ключавых правоў чалавека. Але ці азначае яна, што можна проста казаць усё і пра ўсіх? Дзе заканчваецца дапушчальная крытыка і пачынаецца мова варожасці? І як абараніць уразлівыя групы, не абмяжоўваючы пры гэтым права на выказванне?
Пачаўся збор заявак на прэмію імя Ежы Гедройця (дэдлайн — 3 сакавіка)
Беларускі ПЭН запрашае да ўдзелу ў пятнаццатым сезоне прэміі імя Ежы Гедройця – узнагароды за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.