Магчымасці
Архіў магчымасцяў
Вэбінар «Выяўленне кантэнту, створанага з дапамогай ШІ: абноўленыя інструменты і метады» (26 сакавіка)
Гэты вэбінар GIJN з Хэнкам ван Эсам прызначаны для журналістаў і даследчыкаў, якія жадаюць удасканаліць свае навыкі праверкі фактаў.
Канферэнцыя AI and the Future of News 2026 ад Інстытуту Рэйтэрс (17 сакавіка)
The Reuters Institute ладзіць канферэнцыю пра тое, як штучны інтэлект змяняе журналістыку. У мерапрыемстве возьмуць удзел журналісты і эксперты з Оксфардскага ўніверсітэта, а таксама з іншых краін.
Анлайн-сустрэча «VeraCrypt: эфектыўна абараняем файлы на камп’ютары» (12 сакавіка)
Цяпліца сацыяльных тэхналогій праводзіць інтэрактыўную сустрэчу, на якой пакажуць, як карыстацца інструментам VeraCrypt. Запрашаюць грамадзянскіх актывістаў, журналістаў, валанцёраў і ўсім, хто занепакоены пытаннямі лічбавай і фізічнай бяспекі ў Расіі, Беларусі і іншых краінах, якія аказаліся ў падобных абставінах.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.