• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КДБ прызнаў кааліцыю «Зялёная сетка» «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Кааліцыя ініцыятыў «Зялёная сетка» (Green Net­work) уключае праекты «Belarus Bee­hive», «Зялёны партал» і «Экадом».

    КДБ прыняў такое рашэнне яшчэ 30 ліпеня. Ведамства лічыць датычным да дзейнасці «Green Net­work» Яраслава Бекіша, Наталлю Герасімаву, Глеба Герасімавіча, Аляксандра Мількамановіча.

    «З аднаго боку, «нарэшце», з іншага, далі бог, каго мы падманваем: ніякі гэта не знак якасці, а чарговы ўдар і перанопы ў працы. Цябе кідаюць у адстойнік для маргіналаў, з якімі лепш не мець ніякіх зносінаў, — адзначыла рэдактарка «Зялёнага партала» Яніна Мельнікава. — За што? За тое, што ўсё яшчэ пераймаешся чысцінёй паветра і вады на Бацькаўшчыне. І дбаеш пра бяспечную будучыню беларусаў».

    «Зялёная сетка», ці Green Net­work — супольнасць экалагічных арганізаццый і экаактывістаў Беларусі, галоўная мэта якой зрабіць Беларусь зялёнай, дэмакратычнай і квітнеючай краінай.

    «Зялёны партал» — гэта медыя пра экалогію, экадружалюбны лад жыцця і правы чалавека на здаровае навакольнае асяроддзе. 

    Літаральна днямі «Зялёны партал» далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Такім чынам цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 24 медыя і медыяарганізацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці