• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кніга “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” можа стаць ментарам для кожнага журналіста

    У Мінску прэзентавалі дапаможнік “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь”. Аўтарамі шведскай версіі з’яўляюцца вядомыя еўрапейскія журналісты-фрылансеры Мікаэль Бэрглінг і Фрэдрык Нэйман. З беларускага боку да іх далучыўся юрыст ГА "БАЖ" Аляксандр Жук, які прафесійна займаецца пытаннямі заканадаўства аб СМІ.

    — Беларуская асацыяцыя журналістаў даўно займаецца ўсебаковай падтрымкай журналістаў-фрылансераў і наогул самога прынцыпу працы ў фрылансе. Хоць, калі мы толькі пачыналі кампанію, слова “фрылансер” — было незразумелым нават некаторым калегам, даводзілася тлумачыць яго сэнс. Але зараз пра тое, хто такія фрылансеры, ведаюць нават многія чыноўнікі, — гаворыць каардынатар кампаніі БАЖ “За фрыланс!” Таццяна Бублікава.

    — Медыяюрысты БАЖ некалькі раз накіроўвалі ў парламент нашы прапановы аб легалізацыі статуса журналістаў-фрылансераў. Пакуль гэтыя прапановы адкідаліся ўладамі, але мы не губляем надзею, —  дадае сябра рады арганізацыі Андрусь Клікуноў.

    — Кніга Frilans hand­bo­ken у шведскай версіі выйшла два гады таму, але сёння яна становіцца надзвычай актуальнай для Беларусі. Асабліва ў святле падзеяў 25 сакавіка, пасля якіх многія журналісты ізноў вымушаныя ўзгадаць пра юрыдычную абарону. Пра гэта таксама ідзе размова ў выданні, — гаворыць адзін з аўтараў, журналіст са шматгадовым і рознабаковым досведам Фрэдрык Нэйман.

    — Калі журналіст пачынае працаваць фрылансерам, яму важна мець добрага настаўніка, ментара. Кніга “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” можа стаць такім ментарам для кожнага журналіста. У кнізе мы таксама расказваем пра тое, што добра быць журналістам агульнага профілю, але яшчэ лепш разбірацца ў нейкіх вузкіх галінай, праблемах ці сферах. Калі фрылансер знаходзіць сваю нішу, ён можа стаць амаль манапалістам ці вельмі дасведчаным экспертам у гэтай тэме. Зразумела, што менавіта да такога журналіста будуць звяртацца па матэрыялы ў дадзенай тэматыцы, — дадае Нэйман.

    — Кніга “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” — інструментальны дапаможнік па тым, як быць паспяховым фрылансерам ва ўсіх сэнсах. Як быць журналістам і прадпрымальнікам, ведаць свае правы і ўмець імі карыстацца.  У кнізе падрабязна распавядаецца, як пабудаваць правільную сістэму, каб праца стала для “журналіста-адзіночкі” прыбытковай. Выданне змяшчае ў сябе і практычныя парады журналістаў з вялікім досведам датычна страхавання, кіравання фінансамі, эканомікі фрылансу, — адзначае Мікаэль Бэрлінг, вядомы шведскі журналіст, якія раней працаваў у друкаваных выданнях і інфармацыйных агенцтвах. — Ва ўсім свеце ў апошнія гады наклады друкаваных выданняў зніжаюцца, людзі ўсё больш навінаў і меркаванняў чытаюць у інтэрнэце. Істотна скарачаецца і колькасць штатных журналістаў. Медыя зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з фрыласерамі. Многія сённяшнія студэнты-журналісты ў Швецыі ўжо дапускаюць, што ім ніколі не давядзецца працаваць у штаце.

    «Канешне, фрыланс — гэта свабода выбару. Ты можаш пісаць маленькія артыкулы для аднаго выдання і вялікія гісторыі — для іншага, займацца зусім рознымі тэмамі, рабіць радыёперадачы і нават здымаць фільмы. Самае галоўнае — вырашыць для сябе, што ты будзеш рабіць, у якім фармаце. І навучыцца гэта рабіць вельмі добра», — адзначае журналіст Мікаэль Бэрлінг.

    Трэці ж раздзел кнігі “Фрыланс у масмедыя: Швецыя – Беларусь” напісаны юрыстам ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Аляксандрам Жуком і тычыцца заканадаўчых аспектаў працы беларускіх фрылансераў.

    — Чатыры гады таму я рыхтаваў аналіз заканадаўства для яшчэ аднаго падобнага выдання. І мушу канстатаваць: беларускае заканадаўства настолькі дынамічнае, што за тры гады прыкладна 30 % момантаў ужо састарэлі.

    І нават у цяперашняй нашай сістэме з’явіліся механізмы для абсалютна легальнай працы журналіста-фрылансера. Ёсць нават адпаведныя віды дзейнасці ў класіфікатарах.

    Я пастараўся сабраць найбольш інфармацыі пра асаблівасці працы ў Беларусі: падаткі, легальны статус, пенсійныя адлічэнні і гд. І падчас працы над кнігай я адчуў, што фрылансу ў маёй працы з кожным днём станавілася болей і болей, — жартуе юрыст.

    Дапаможнік  “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” можна бясплатна атрымаць ў офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Фота Таццяны Ткачовай

    “У Швецыі любы чалавек можа назвацца журналістам і пачаць зарабляць…”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці