• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кожны знойдзе свае прычыны — Onliner пра тое, што адбываецца з парталам

    Рэдакцыя партала Onliner вырашыла растлумачыць, што адбываецца з інфармацыйным напаўненнем партала.

    Яшчэ ў мінулым годзе Onlin­er быў адным з самых яркіх медыя, якія асвятлялі ўсе актуальныя падзеі ў краіне. Партал пісаў і пра выбары, і пра паслявыбарчыя пратэсты. Аднак на фоне рэпрэсій, якія ўлада пачала ў дачыненні да незалежных СМІ, сайт перастаў публікаваць артыкулы і навіны на значныя палітычныя і сацыяльныя тэмы.

    «У апошнія месяцы многія з вас маглі заўважыць перамены ў навінавай павестцы Onlin­er . Сёння мы сфармулюем асноўныя змены, каб дыстанцыя паміж намі заставалася мінімальнай», — гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле, апублікаваным у сераду на партале.

    Змяняецца раздзел «Людзі», які, на думку самой рэдакцыі, у апошнія гады стаў «нашым галоўным навінавым адлюстраваннем грамадскага жыцця». Але ў тым выглядзе, у якім ён існуе цяпер, гэты раздзел «перастаў выконваць свае асноўныя функцыі. Кожны знойдзе ў гэтым свае прычыны і падставы».

    Раздзел «Людзі» больш не будзе займацца навінамі, а будзе публікаваць гісторыі пра пенсіянераў, людзей з інваліднасцю і шматдзетныя сем’і.

    З’явіцца раздзел «Лайфстайл». Ён будзе прысвечаны тэмам здароўя, псіхалогіі, адносін, культуры і моды — усяму таму, што, на думку рэдакцыі, «фармуе актуальныя межы жыцця чалавека кожны дзень».

    Пасля выбараў мінулай восенню з рэдакцыі Onlín­er сышло адразу некалькі журналістаў, у тым ліку галоўны рэдактар Мікалай Казловіч.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці