• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Кыргызстане ліквідуюць незалежны тэлеканал «Апрель»

    Кастрычніцкі райсуд Бішкека пастанавіў зліквідаваць тэлеканал «Апрель», паведамляе «Настоящее время». Падставай для закрыцця тэлеканала стаў «сарказм» і «міміка» вядоўцаў тэлеканала.

    Фота з сайта azattyk.org

    Генпракуратура Кыргызстана звярнулася ў суд Бішкека з‑за «лінгвістычных прыкмет негатыўнага характару», «саркастычных выказванняў» і нават «мімікі» вядоўцаў тэлеканала.

    Менавіта такія «абвінавачанні» патрабуюць жорсткіх санкцыяў і нават спынення вяшчання тэлеканала, лічыць Генпракуратура.

    «Позва цалкам задаволеная. Юрыдычная асоба ліквідаваная. Усе выдадзеныя ім ліцэнзіі анулююцца», — канстатаваў адвакат Акмат Алагушаў. Апрача таго, суд абавязаў адказчыка выдаліць ці заблакаваць усе старонкі медыя ў сацсетках.

    Лінгвіст Таалайбек Абдыкажоеў на судзе сказаў, што ў матэрыялах тэлеканала адсутнічаюць заклікі да беспарадкаў, гвалту ці варажэчы. Ён прызнаў наяўнасць негатыўных ацэнак, але не супрацьпраўнай інфармацыі, перадае Kaktus.media.

    Фармальна тэлеканал мае магчымасць абскардзіць судовае рашэнне. Але яшчэ 29 чэрвеня рэдакцыя паведаміла, што сыходзіць у адпачынак і наўрад ці вернецца з яго.

    У пачатку ліпеня Дзржкамітэт нацбяспекі выклікаў на допыты не менш за 6 былых і цяперашніх журналістаў тэлеканала.

    Тэлеканал «Апрель» выйшаў у эфір у 2018 годзе. Яго заснавальнікам быў былы прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў, з якім тэлеканал быў звязаны да 2022 года. Пракуратура звярнулася з іскавай заявай у раённы суд у красавіку гэтага года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці