• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лідэр літоўскіх палякаў абвінаваціў «Белсат» у русыфікацыі палякаў Беларусі. Яму адказала Анжаліка Борыс

    Лідэр «Выбарчай акцыя палякаў Літвы» Вальдэмар Тамашэўскі раскрытыкаваў тэлеканал "Белсат". Паводле літоўскага эўрадэпутата, «"Белсат" на беларускай мове русыфікуе палякаў Літвы». Пра гэта палітык заявіў у эфіры польскага каталіцкага тэлеканалу «TV Trwam».

    Вальдэмар Тамашэўскі

    — Чаму 25 мільёнаў злотых ідзе на тэлевізію Белсат, якая на беларускай мове русыфікуе палякаў у Беларусі. А чаму мы, у Літве, ня маем польскамоўнага каналу?» — сказаў Тамашэўскі.

    Вальдэмар Тамашэўскі амаль 20 гадоў узначальвае галоўную польскую партыю Літвы. Быў дэпутатам літоўскага Сэйму, у 2014 годзе быў абраны дэпутатам Эўрапейскага парлямэнту.

    Пракамэнтаваць заяву Вальдэмара Тамашэўскага Свабода папрасіла старшыню Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс.

    Анжаліка Борыс

     

    «Белсат незалежны канал і на сёньня гэта адзіная незалежная тэлевізія ў Беларусі. Там ёсьць перадача для палякаў і пра палякаў, па-польску — «Nad Niem­nem». Гэта каштоўная тэлевізія. У Беларусі вялікія праблемы са свабодай слова, блякуецца партал «Хартыя’97″. І таму Белсат мае вялікае значэньне. І для беларусаў, і палякаў, грамадзян Беларусі. І я не пагаджаюся з дэпутатам Тамашэўскім, што Белсат русыфікуе. Наадварот. Белсат супраціўляецца татальнай русыфікацыі Беларусі», — сказала Борыс у інтэрвію Свабодзе.

     

    Вялізны скандал у Літве некалькі гадоў таму выклікала зьяўленьне Тамашэўскага на Антокальскіх могілках з георгіеўскай стужкай на пінжаку.

    Сам палітык тлумачыў, што лічыць стужку сымбалем рыцарскага духу. Мясцовая эліта тлумачыла, што гэта быў тактычны крок у польска-літоўскай палітычнай гульні, каб здабыць прыхільнасьць расейскамоўных выбарцаў у Літве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці