• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскі журналіст просіць прыцягнуць да адказнасці следчага “за халатнасць”

    Магілёўскі журналіст, карэспандэнт інфармагенцтва БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч 28 студзеня накіраваў скаргу на імя пракурора Магілёўскай вобласці.

    У скарзе Лапцэвіч піша пра тое, што старшы следчы ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Ігар Рыбакоў замест таго, каб займацца праверкай па яго заяве і нарэшце прыняць рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёвава, якія перашкодзілі журналісту выконваць службовыя абавязкі, папросту займаецца валакітай.

    “21 студзеня 2019 года следчы Рыбакоў накіраваў на адрас БелаПАН запыт датычна майго супрацоўніцтва з дадзеным СМІ ў якасці пазаштатнага карэспандэнта па Магілёўскай вобласці: ці з’яўляюся я журналістам БелаПАН, на падставе чаго мне выдадзенае рэдакцыйнае пасведчанне, якімі дакументамі пацвярджаюцца нашы працоўныя адносіны. Разам з тым у матэрыялах праверкі знаходзяцца як копіі, так і арыгіналы дакументаў, якія пацвярджаюць мае працоўныя стасункі з гэтым СМІ, прадастаўленыя яшчэ ў 2017 годзе, калі праводзілася чарговая дадатковая праверка па маёй заяве аб здзяйсненні ў дачыненні да мяне злачынства. Такім чынам старшы следчы Рыбакоў ігнаруе існуючыя ў матэрыялах справы дакументы, якія, па сутнасці, даюць яму ўсе неабходныя звесткі.

    Паколькі дадатковая праверка, якая праводзіцца Рыбаковым, – ужо дванаццатая па ліку, то я прыходжу да высновы, што гэты супрацоўнік Следчага камітэта займаецца не вывучэннем наяўных матэрыялаў, а прафанацыяй і імітацыяй бурнай дзейнасці, каб максімальна завалакіціць запатрабаванае мной узбуджэнне крымінальнай справы”, – распавёў Уладзімір Лапцэвіч карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    У заяве ў пракуратуру Лапцэвіч просіць указаць следчаму Рыбакову на недапушчальнасць ігнаравання дакументаў і валакіты ў разглядзе заявы аб злачынстве і прыцягнуць яго да адказнасці за халатнасць і бяздумны падыход у вывучэнні матэрыялаў папярэдніх дадатковых праверак.

    Таксама Лапцэвіч звяртаецца да пракурора Магілёўскай вобласці з просьбай абавязаць УСК па Магілёўскай вобласці нарэшце распачаць і расследаваць крымінальную справу ў дачыненні да грамадзян Калеснікава і Кісцянёва, якія, на думку журналіста, учынілі злачынства ў дачыненні да яго.

    Нагадаем, пачынаючы з 2017 года па заяве карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва, якія перашкодзілі журналісту выконваць прафесійныя абавязкі, а менавіта прысутнічаць на сходзе чальцоў гаражнага кааператыву “Спутник-2008”.

    Следчыя Магілёўскага МРСК неаднаразова прымалі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, якія пасля скаргаў Лапцэвіча адмяняліся або судом, або пракуратурай ці кіраўніцтвам Магілёўскага МРСК. Няякасная дадатковая праверка неаднаразова станавілася прычынай прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці старшых следчых Лескаўца і Другакова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці