• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскі журналіст у пяты раз дамогся адмены пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі

    Гэтым разам пастанову старэйшага следчага Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўніка юстыцыі Аляксандра Лескаўца аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава адмяніў намеснік пракурора горада Магілёва.

    img_20170815_111640_3cs.jpg

    Пра чарговую адмену пастановы СК магілёўскаму журналісту Уладзіміру Лапцэвічу паведаміў суддзя Ленінскага райсуда Магілёва І. Шведаў. 2 траўня 2018 года Уладзімір Лапцэвіч накіраваў у суд Ленінскага раёна скаргу на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, вынесеную старэйшым следчым А. Лескаўцом 5 красавіка 2018 г. А. Лескавец, правёўшы дадатковую праверку, вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні супрацоўніка Ленінскага райвыканкама Магілёва Канстанціна Кісцянёва і ўчастковага інспектара міліцыі Сяргея Калеснікава.

    Нагадаем, што яшчэ 9 красавіка 2017 года супрацоўнік Ленінскага райвыканкама Магілёва Канстанцін Кісцянёў і ўчастковы інспектар міліцыі Сяргей Калеснікаў не пусцілі ў залу пасяджэнняў райадміністрацыі журналіста агенцтва БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча. У памяшканні павінен быў адбыцца сход чальцоў гаражнага кааператыва “Спадарожнік-2008”, ініцыяваны раённымі ўладамі. Чальцы кааператыва хацелі, каб пасяджэнне прайшло галосна, і запрасілі на сход карэспандэнта БелаПАН.

    Журналіст лічыць, што чыноўнік і міліцыянт парушалі артыкулы 426 і арт. 198 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы і перашкаджалі законнай прафесійнай дзейнасці журналіста. Увесь гэты час Уладзімір Лапцэвіч дабіваецца прыцягнення да адказнасці чыноўніка і міліцыянта, якія перашкаджалі яму выконваць прафесійныя абавязкі.

    Некалькі разоў Лапцэвіч звяртаўся з адпаведнымі заявамі ў Следчы камітэт, але атрымліваў адтуль толькі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні Канстанціна Кісцянёва і Сяргея Калеснікава. Пастановы следчых журналісту даводзілася абскарджваць у судзе Ленінскага раёна Магілёва, які іх адмяняў і накіроўваў для правядзення дадатковага расследвання назад у Следчы камітэт.

    Пасля скаргаў Лапцэвіча за неналежнае выкананне сваіх службовых абавязкаў былі прыцягнуты да адказнасці супрацоўнікі міліцыі і следчага камітэта, якія праводзілі праверку. Аднак крымінальнуя справа ў дачыненні да супрацоўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва і ўчастковага інспектара міліцыі Сяргея Калеснікава пакуль нераспачатая.

    “Пасля маіх зваротаў у вышэйстаячыя інстанцыі на некваліфікаваныя дзеянні следчых Другакова і Лескаўца, Другакоў быў папярэджаны аб недапушчальнасці паўтарэння даследчай праверкі, а Лескавец прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці. Аднак, як паказалі далейшыя падзеі, старшы следчы Лескавец не зрабiў належных высноў. 5 красавіка ён, правёўшы чарговую дадатковую даследчую праверку, вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Калеснікава і Кісцянёва. Прычым тэкст пастановы практычна ідэнтычны той, якая была адменена 26 сакавіка 2018 года кіраўніцтвам Магілёўскага МАСК”, — распавёў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” Уладзімір Лапцэвіч.

    Такім чынам, пастановы следчых Магілёўскага МАСК аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па заяве журналіста на супрацьпраўныя дзеянні грамадзян Калеснікава і Кісцянёва адмяняліся пяць разоў. Двойчы яны былі адмененыя пракуратурай, двойчы — судом і адзін раз — кіраўніцтвам Магілёўскага МАСК. Тры апошнія адмененых пастановы былі вынесены старэйшым следчым Лескаўцом.

    Па словах журналіста, у сувязі з тым, што кіраўніцтва Следчага камітэта ўжо на працягу некалькіх месяцаў не можа дамагчыся годнага выканання службовых абавязкаў ад сваіх супрацоўнікаў, зараз ён рыхтуе зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, бо кантроль за дзейнасцю Следчага камітэта ажыццяўляецца менавіта Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

    У звароце Лапцэвіч будзе прасіць адміністрацыю прыцягнуць старэйшага следчага Магілёўскага МАСК Аляксандра Лескаўца да дысцыплінарнай адказнасці за непрафесійныя дзеянні пры правядзенні дадатковых праверак і абавязаць Магілёўскі МАСК правесці якасную ўсебаковую, поўную, аб’ектыўную і аператыўную дадатковую праверку па заяве журналіста, вынікі якой пасля яму не давядзецца абскарджваваць у судзе.

    1_5_admena_pastanovy_sk.jpg

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці