• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскую журналістку Аліну Скрэбунову затрымалі міліцыянты і склалі адразу тры пратаколы за працу без акрэдытацыі

    Сёння днём у цэнтры Магілёва міліцыянты затрымалі журналістку Аліну Скрэбунову. На яе склалі тры адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у стварэнні сюжэтаў для тэлеканала "Белсат".

    Па словах дзяўчыны, маёр Яўген Слаўнікаў, які вядзе яе справу, многае перапісаў з матэрыялаў Кастрычніцкага РАУС.

    — Ён мне сказаў, што міліцыя Кастрычніцкага раёна і суд ужо даказалі маю віну і што я з’яўляюся правапарушальніцай. Пры гэтым размаўляў Слаўнікаўпа-хамску, калі я папрасіла ў яго растлумачыць мае правы, ён проста даў мне паперку ​​з надрукаваным тэкстам і адмовіўся тлумачыць. Мне ставяць у віну ўдзел у стварэнні трох сюжэтаў для «Белсата», — распавяла Аліна Скрэбунова.

    Падпісвайцеся на канал ГА «БАЖ» у «Тэлеграм».

    Яна таксама распавяла падрабязнасці затрымання. Па яе словах, днём яна гуляла са сваім таварышам у цэнтры горада, а калі развіталася з ім, да яе адразу ж падышлі трое асобаў у цывільным:

    — Было бачна, што адзін з іх — работнік спецслужбаў. Ён не адказваў ні на якія пытанні, адмовіўся прадстаўляцца. Пытаўся, які ў мяне род дзейнасці. Астатнія двое былі звычайнымі міліцыянтамі. Яны папрасілі пачакаць, пакуль прыедзе маёр Слаўнікаў, які быў на месцы ўжо праз пяць хвілін на грамадзянскай машыне.

    Цяпер Аліна Скрэбунова чакае позвы ў суд.

    Журналісты “Белсата” зноў пакараныя вялікімі штрафамі. Судзілі адразу чатырох!

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП 2014–2017 гг.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці