Медыяаналітык Вольга Харламава затрыманая па абвінавачанні ў «здрадзе дзяржаве»
Палітолаг, публіцыст і медыяаналітык змешчана пад варту ў СІЗА па адвольным абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса.

Медыяаналітык Вольга Харламава. Скрыншот відэа SmartpressBY
Як стала вядома БАЖ, Вольга Харламава знаходзіцца пад вартай з чэрвеня 2025 года.
Беларуская праваабарончая супольнасць 25 сакавіка 2026 года прызнала Вольгу Харламаву палітычнай зняволенай.
«Мы з трывогай адзначаем, што адвольныя абвінавачанні ў асабліва цяжкіх злачынствах супраць дзяржавы працягваюць выкарыстоўвацца ў інтарэсах падаўлення правоў і свабод. У прыватнасці, абвінавачваючы грамадзян па арт. 365 КК у здрадзе дзяржаве за цалкам правамерныя дзеянні, улады эксплуатуюць недасканалыя, празмерна размытыя фармулёўкі дыспазіцыі ўказанага артыкула і вяртаюць юрыдычныя практыкі ў самыя змрочныя часы сталінскай дыктатуры», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый датычна арышту Вольгі Харламавай.
Вольга Харламава да арышту каментавала для разнастайных беларускіх і замежных СМІ падзеі ў Беларусі і свеце. Раней стварыла разам з Ігарам Тышкевічам відэацыкл «Механізмы палітыкі». Была аналітыкам праекта Media IQ.
Пакаранне паводле артыкула 365 КК прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў са штрафам альбо без штрафу.
@bajmedia