• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Менскую прастору «Цэх» выселілі, не назваўшы прычыны

    Культурная прастора «Цэх» страціла памяшканьне на менскай Кастрычніцкай вуліцы: арэндадаўца і ўладальнік суседняга з «Цэхам» бару «Хуліган» Аляксандар Астрашэўскі два дні таму паведаміў «Цэху», што ім трэба «як мага хутчэй» сабраць рэчы і выехаць. Рашэньне было прынятае ў час выставы пра цэнзуру і самацэнзуру.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/cfcacaff-a969-4094-a3d5-7b863f7943fd_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

    Як кажа Свабодзе дырэктарка «Цэху» Юлія Дарашкевіч, арэндадаўца адмовіўся назваць прычыны «высяленьня», але быў вельмі катэгарычны:

    «Мы губляемся, мы ня ведаем, якія могуць быць прычыны, — кажа Дарашкевіч. – Мы існуем чатыры з паловай гады. Калі б быў нейкі ўзровень крамолы, даўно ўжо па нас бы прыйшлі. Калі мы пачыналі, мы былі ледзь не адзінай такой пляцоўкай. Цяпер жа шмат розных пляцовак, выставаў, лекцыяў розных. Я ня думаю, што гэта такая ўвага ідэалягічнага кшталту… Хаця хто ведае!

    Цяпер на Кастрычніцкай вуліцы адкрылася шмат прастораў, прыйшлі такія гульцы на культурным полі, у якіх значна большыя магчымасьці, чым у нас. Я не бяруся нешта прагназаваць, але выглядае на тое, што мы, магчыма, сталі для кагосьці нязручнымі, лішнімі, нейкай перашкодай.

    Дакладна ведаю, што прычына не фінансавая, бо мы плацілі досыць вялікую арэнду, плацілі яе спраўна, цяпер у нас памяшканьне аплачанае да 9‑га. Мне б самой хацелася ведаць сапраўдную прычыну».

    Дарашкевіч кажа, што супрацоўнікі «Цэху» пакуль занятыя пакаваньнем рэчаў і рыхтуюцца шукаць новае памяшканьне або прыдумляць новы фармат. «Цэх» мае шмат доўгатэрміновых і рэгулярных праектаў, ён партнэр World Press Pho­to, мае ўласную фатапрэмію і мэдыяшколу, плянавалася вялікая выстава на вясну. Дарашкевіч перакананая, што дзейнасьць «Цэху» ня спыніцца.

    «Цэх» ужо высялялі ў 2015 годзе з памяшканьня на праспэкце Незалежнасьці, 58/6. Тады прычына таксама афіцыйна не называлася. У сеціве тады зьявіліся адмысловыя хэштэгі #ЦЭХживи і #спасёмЦЭХ – карыстальнікі заклікалі пісаць лісты да арэндадаўцы – а гэта быў банк Bel­Swiss­Bank – з просьбай працягнуць дамову арэнды.

    Дарашкевіч кажа, што днямі, перад цяперашнім высяленьнем, ёй тэлефанаваў чалавек з БСБ-банку, які «добра прыклаўся» да мінулага высяленьня, і прасіў «не трымаць зла». Памяшканьне, якое «Цэх» займаў да 2015 году, з таго часу пуставала.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці