Мінчука асудзілі за рэпост з «Радыё Свабода»
14 сутак арышту і канфіскацыя тэлефона. Мінчука асудзілі за рэпост з «Радыё Свабода»
У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня арыштавалі мінчука за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Падставай для яго затрымання стаў рэпост 15 снежня ў сторыз на сваёй старонцы ў Instagram паста з «Радыё Свабоды» пра акцыю пратэста супраць прысудаў фігурантам «справы Ціханоўскага», паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Віну мужчына на судзе прызнаў і пагадзіўся, што ведаў пра прызнанне старонкі выдання экстрэмісцкай.
Суддзя Анастасія Ачалава прызнала мінчука вінаватым па арт. 19.11 КаАП і пастанавіла арыштаваць яго на 14 сутак, а таксама канфіскаваць яго тэлефон.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў