• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Радыё Свабода | Беларусь» у Threads

    27 студзеня 2026 года Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: «Радыё свабода»

    Старонка «Радыё Свабода | Беларусь» у Threads (ідэнтыфікатар threads.com/@radiosvaboda) прызнаная «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» паводле рашэння суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці ад 23 студзеня 2026 года.

    Сайт «Радыё Свабода» заблакаваны на тэрыторыі Беларусі ад жніўня 2020 года. У 2021 годзе «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі прызнаныя акаўнты медыя ў Telegram, YouTube, Face­book, Insta­gram і «Укантакце».

    У 2022 годзе да «экстрэмісцкіх матэрыялаў» была далучаная сімволіка «Радыё Свабода» – выява паходні памаранчавага колеру.

    У 2023 годзе ў «экстрэмісцкі» спіс былі ўнесеныя сайт «Радыё Свабода», старонкі ў Twit­ter, Telegram, YouTube і Tik­Tok.

    Ад снежня 2021 года інтэрнэт-рэсурсы «Радыё Свабода» таксама прызнаныя «экстрэмісцкім фармаваннем».

    27 студзеня 2026 года «экстрэмісцкі спіс» папоўніла старонка ў Face­book «Офис Светланы Тихановской» (ідэнтыфікатар facebook.com/SviatlanaTsikhanouskayaOffice). Рашэнне 22 студзеня прымаў Ленінскі суд Брэста.

    Суд Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці таксама 23 студзеня прызнаў «экстрэмісцкай» песню «Я страляў у міліцыянта» гурта «Крамбамбуля».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці