МЗС не акрэдытавала ніводнага журналіста «Еўрарадыё»
13 кастрычніка 2020
Як паведамлялася раней, з 2 кастрычніка былі ануляваныя акрэдытацыі абсалютна ўсіх замежных журналістаў у Беларусі. 5 кастрычніка МЗС апублікавала новыя правілы акрэдытацыі і пачало прыём заявак. Заяўкі на часовую акрэдытацыю ведамства абяцала разгледзець на працягу 5 дзён.
І хаця 5 дзён пасля падачы заявак «Еўрарадыё» прайшлі, афіцыйнага адказу з МЗС рэдакцыя пакуль што не атрымала. Але паведамілі, што тэрмін разгляду працягнуты, а паперу пра гэта дашлюць у бліжэйшы час.
7 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз казаў, што ведамства атрымала больш за 70 заявак ад 15 замежных СМІ.
Першыя акрэдытацыі замежным журналістам МЗС выдала ў пятніцу, 9 кастрычніка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Анджэй Пачобут – 40 месяцаў за кратамі
26.07.2024
ДзяржСМІ: Кватэру незалежнага журналіста адбяруць, каб «кампенсаваць урон ад санкцый»
21.05.2024
У Telegram знайшлі невялікую, але небяспечную «дзіру», якой могуць скарыстацца сілавікі
30.04.2024
Сайт Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем
28.08.2024