На Алеся Любенчука склалі пратакол і збіраліся везці на Акрэсціна, але раптоўна вызвалілі
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Аператара «Белсата» Аляксандра Любенчука затрымалі падчас вобшуку ў офісе тэлеканала на вуліцы Кастрычніцкая ў Мінску. Аляксандр паспеў крыкнуць калегам, што яго павязуць у Першамайскі РУУС. У РАУСе журналіста пратрымалі больш за пяць гадзін.

У выніку стала вядома, што ў Першамайскім РУУСе на аператара тэлеканала «Белсат» склалі праткол за нецэнзурную лаянку. Быццам бы Аляксандр Любенчук брудна лаяўся непасрэдна ў аддзяленні міліцыі (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 КаАП).
Алеся Любенчука ўжо збіраліся везці на Акрэсціна, але а 19 гадзіне раптоўна вызвалілі з міліцыі. Калі адбудзецца суд над журналістам, яму не паведамілі.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў