• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На брэсцкіх журналістаў склалі адразу ПЯЦЬ пратаколаў

    Падобна, брэсцкія міліцыянты ўдзельнічаюць у невядомым нікому спаборніцтве.

    Участковы інспектар міліцыі Маскоўскага РАУС Брэста Руслан Хацько 23 сакавіка выклікаў журналістаў-фрылансераў, сябраў ГА “БАЖ”” Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву у пастарунак. На іх склалі па два адміністрацыйныя пратаколы за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Падставай сталі рэпартажы на тэлеканале “Белсат” пра акцыі пратэстаў жыхароў Брэста супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

    Акрамя таго, у дачыненні да Алеся Ляўчука быў складзены яшчэ адзін пратакол паводле артыкула 23.4 КаАП — за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы.

    Як распавёў карэспандэнту службы маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесь Ляўчук гэтая гісторыя звязана з падзеямі 3 сакавіка, калі яго жорстка затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У той дзень Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава збіраліся асвятляць чарговую акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

    “Затрыманне і ўжыванне супраць мяне сілы я палічыў незаконным і накіраваў скаргі ў Следчы камітэт і пракуратуру. Аднак, як высветлілася, адтуль гэтыя скаргі трапілі ў Маскоўскі РАУС Брэста, супрацоўнікі якога бралі ўдзел у затрыманні. Самі яны распавядалі, што скардзіцца на іх няма сэнсу, бо лісты вяртаюцца ў міліцыю. А ў якасці помсты завялі на мяне новую справу нібыта за непадпарадкаванне”, — кажа Алесь Ляўчук.

    Суд па гэтай справе прызначаны на 30 красавіка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці