• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На «Валадарцы» ўведзеныя новыя правілы прыёму медыцынскіх перадач для зняволеных

    Як пішуць праваабаронцы, з 30 кастрычніка для таго, каб атрымаць медыцынскія тавары, такія як вітаміны альбо лекі, вязень павінен спачатку звярнуцца ў медчастку з пісьмовай заявай.

    Паводле новых правілаў, толькі па пісьмовай просьбе вязня, лекар следчага ізалятара вызначыць неабходнасць і мэтазгоднасць атрымання медыцынскіх тавараў. Пасля атрымання дазволу вязень павінен адправіць поштай сваім сваякам заяву разам з пералікам і колькасцю неабходных тавараў. Толькі пасля атрымання такой заявы, родныя змогуць зрабіць медыцынскую перадачу. 

    Лекі з сабой падчас этапавання браць нельга. Калі ў гэты час вязню неабходна прымаць медпрэпараты, іх будуць выдаваць з дазволу медыка.

    «Медиазона. Беларусь» піша, што раней праваабаронцы паведамлялі пра інструкцыю дэпартамента выканання пакаранняў ад 29 красавіка, згодна якой, зняволеным у СІЗА дазволілі перадаваць толькі вітамінна-мінеральныя комплексы і інсулін замежнага вытворчасці. Іншыя лекі забаранілі адпраўляць бандэроляй, таму што нібыта «яны ёсць у наяўнасці» ў медчастцы.

    Чытайце яшчэ:

    Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў

    «Святкаваць штосьці разам — гэта дужа істотна». Як выжываюць рэдакцыі ў розных краінах

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці