• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На волі намеснік старшыні ПЦ «Вясна» і сябра БАЖ Валянцін Стэфановіч

    Беларускія ўлады вызвалілі намесніка старшыні ПЦ «Вясна» і сябра БАЖ Валянціна Стэфановіча. Гэта адбылося 19 сакавіка пасля візіту ў Мінск спецпрадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла. Усяго ў гэты дзень на волю па памілаванні выйшлі 250 палітычных вязняў, 15 з якіх іх вывезлі з Беларусі ў Літву.

    Валянцін Стэфановіч

    Валянцін Стэфановіч

    19 сакавіка яго вызвалілі з магілёўскай ПК-15, дзе ён адбываў тэрмін зняволення, прысуджаны яму паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ.

    Валянціна Стэфановіча затрымалі 14 ліпеня 2021 года, канфіскаваўшы падчас ператрусу ўсю камп’ютарную тэхніку з ягонай кватэры. У пастанове на ператрус былі ўказаныя два артыкулы Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў).

    26 верасня 2022 года стала вядома, што крымінальная справа за нясплату падаткаў ў дачыненні да Валянціна Стэфановіча і іншых вясноўцаў спыненая. Але было выстаўлена іншае абвінавачанне — у кантрабандзе (за нібыта незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры наяўных грашовых сродкаў арганізаванай групай).

    3 сакавіка 2023 г. суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік прызначыла намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу 9 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Разам з ім былі асуджаныя старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі  — на 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», юрыст Уладзімір Лабковіч — на 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Валянціна Стэфановіча накіравалі адбываць прысуджаны тэрмін у папраўчую калонію № 15. У снежні 2023 г. Валянцін быў пераведзены на паўгода ў памяшканне камернага тыпу »за парушэнні».  Ад былых палітвязняў стала вядома, што ў Валянціна адбыўся суд па замене рэжыму на турэмны, і ён быў пераведзены ў турму № 4 (г. Магілёў).

    Гайд для журналістаў: як этычна і бяспечна пісаць пра вызваленых палітвязняў

    Яго вызвалення чакалі яшчэ 13 снежня 2025 года, калі на волю пасля перамоў з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам выйшлі  «вясноўцы» Алесь Бяляцкі і Уладзімір Лабковіч. Паводле праваабаронцаў, прозвішча Стэфановіча таксама было тады ў спісе на вызваленне, але яго пакінулі за кратамі яшчэ на 3 месяцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.