• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На злабадзённую тэму

    Не пасьпелі беларусы адсьвяткаваць Новы год, а ўжо клопатаў маюць вышэй галавы.

    Як піша любімая прагрэсыўная газэта, «среди огородников сейчас только и разговоров, что о семенах и рассаде». А пра тое, што ўнутраная напружанасьць пачынае ахопліваць усё большае кола гараджанаў, сьведчыць істотна пашыраная рубрыка «Сад и огород».

    На двары яшчэ не было вадохрышчанскіх маразоў, а газэта ў анлайне мае ажно 7 матэрыялаў:

    І трэба аддаць належнае актуальнасьці публікацыяў. Мяне асабіста зацікавіў матэрыял «Лошадь козе не товарищ! Каких животных можно держать на даче».

    Але прачытаўшы яго, быў расчараваны. Як вынікае з камэнтару спэцыяліста, «содержание крупных сельскохозяйственных животных, например коров, бычков, свиней и лошадей, запрещено. Хотя бы потому, что для их нормального содержания на 6 дачных сотках просто нет элементарных условий. Где будете пасти корову? Косить сено для лошади?».

    Выява ўзята з сайта content.foto.mail

    Вось так. Ня думаю, што ў «Figaro» парыжанкі змогуць пачытаць такія цікавыя рэчы. Дый справа, вядома, ня ў гэтым. Падумалася пра другое. Ці не зьяўляецца такая вялікая колькасьць публікацыяў у «цэнтральнай» газэце на сельскагаспадарчую тэму знакам таго, што значнай колькасьці нашых гараджанаў ужо зараз варта было б падумаць пра тое, як перасядзець крызыс на лецішчы?

    Ну, і дай Бог, канешне, посьпехаў нашым перамоўшчыкам па нафце ў Маскве, каб можна было спакойна «подготовить рассаду к переезду».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці