• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нацагентства па турызме Беларусі выдала каляндар са скандальным фота

    Адна з самых знакамітых у краіне фатаграфій упрыгожыла квартальныя календары Нацыянальнага агенцтва па турызме на 2017 год.

    Нацыянальнае агенцтва па турызме Беларусі выдала квартальны каляндар з выкарыстаннем фатаграфіі вядомага беларускага блогера Антона Матолькі. Некалькі месяцаў таму здымак выклікаў грамадскі рэзананс, які ўзняў праблему аўтарскага права ў краіне. Тады фатаграфія была выкарыстана ў тэлесюжэце канала «Беларусь‑1» без указанні аўтара і без яго згоды на гэта. Як нам распавялі ў Нацыянальным агенцтве па турызме Беларусі, усе пытанні аўтарскага права на выкарыстанне фота ў квартальных календарах былі вырашаны афіцыйна дамовай з аўтарам.

    Анастасія Шаткевіч, аддзел інфармацыйнага забеспячэння Нацыянальнага агенцтва па турызме: 

    «Гэта яркі фотаздымак з выявай нетыповай для нашай краіны з’явы — паўночнага ззяння. Мы падумалі, што гэта цікавы вобраз, які сімвалізуе нешта новае і нестандартнае для нашай краіны, а менавіта такія паняцці мы часта выкарыстоўваем адносна таго, што адбываецца ў нашым турызме. Адкрываюцца новыя месцы, з’яўляюцца нестандартныя ідэі, беларускі турызм пачаў актыўнічаць — і гэта добры трэнд. Каляндар выйшаў яркім і, спадзяёмся, запамінальным. 2017 год у турызме будзе такі ж — мы ў гэтым упэўнены.

    Антон Матолька, фатограф, блогер:

    «Пару месяцаў таму мне патэлефанавалі, спыталі, ці можна выкарыстоўваць фота для календароў. Але не проста выкарыстоўваць, а менавіта купіць. Я вельмі ўзрадаваўся, што дзяржаўная ўстанова не проста ўзяла і выкарыстала малюнак, як гэта бывае ў Беларусі, а зрабіла гэта правільна — па дамоўленасці з аўтарам. На самай справе, быў гатовы аддаць і бясплатна, але сам падыход прыемна здзівіў. Ужо бачыў у друкаваным варыянце — добра выйшла.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці