• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільні палітыкі згулялі матч на знак салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі

    Перамогу ў футбольным матчы здабыла каманда Сейма Літвы, якая перайграла каманду Офіса Ціханоўскай з лікам 7:5.

    салідарнасць футбол

    Супольны здымак з партрэтамі журналістаў-палітвязняў перад пачаткам гульні. Фота: БАЖ

    5 чэрвеня ў Вільні адбыўся футбольны матч паміж дэпутатамі Сейма Літвы і камандай Офіса Святланы Ціханоўскай. Футбольная сустрэча прайшла на знак салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі і журналісткамі.

    За каманду Офіса Ціханоўскай гулялі галоўны дарадца Франак Вячорка, дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. На трыбунах заўважылі старэйшага палітычнага дарадцу Аляксандра Дабравольскага, старшыню зліквідаванай АГП Уладзіміра Шанцава ды іншых беларусаў, якія праз палітычныя рэпрэсіі аказаліся ў Літве.    

    салідарнасць футбол

    Від з трыбуны. Фота: БАЖ

    Што да гульні, то на працягу ўсяго матча каманда літоўскага Сейма выходзіла наперад, хоць беларусам некалькі разоў удавалася зраўняць лік. Але ў выніку Сейм Літвы выйграў у Офіса з лікам 7:5.

    салідарнасць футбол

    Перад пачаткам гульні. Каманда Офіса Ціханоўскай настроеная сур’ёзна. Фота: БАЖ

    салідарнасць футбол

    Пасляматчавыя пенальці, якія ўжо нічога не вырашалі. Фота: БАЖ

    Каманды Сейма Літвы і Офіса Ціханоўскай разыходзяцца з мірам. Салідарнасць перамагла! Фота: БАЖ

    Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская прыйшла на матч не толькі падтрымаць сваю каманду.

    — Палітвязні — самая вялікая праблема, якая існуе ў беларускім грамадстве. Я прыйшла на футбольны матч, каб падтрымаць беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, — патлумачыла Святлана Ціханоўская.

    салідарнасць футбол

    Святлана Ціханоўская (крайняя справа) заўзее за сваю каманду на трыбуне. Фота: БАЖ

    Пры гэтым дэмакратычная лідарка падкрэсліла, што вызваленне палітычных вязняў з’яўляецца адной з галоўных праблем, да вырашэння якой імкнуцца дэмсілы:

    — Пытанне вызвалення палітвязняў стаіць на парадку дня пад нумарам адзін: і журналістаў, і жанчын, і людзей з крытычным станам здароўя — усіх беларускіх палітвязняў. І мы робім усё дзеля іхняга вызвалення.

    На жаль, не так шмат можна зрабіць. Мы можам прасіць нашых сяброў, тлумачыць ім, як важна ціснуць на Лукашэнку палітычна, дыпламатычна, эканамічна. І як важна падтрымліваць беларусаў: журналістаў, палітычных дзеячаў, культурных дзеячаў — каб грамадства жыло, каб грамадства мела сілы змагацца, бо без салідарнасці гэта вельмі цяжка, —  адзначыла Святлана Ціханоўская ў каментары БАЖ.

    Паводле апошніх звесткак БАЖ, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца не менш за 39 журналістаў і супрацоўнікаў медыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці