«Вольнае слова-25»: хто стаў пераможцам? Павіншуйце лаўрэатаў!
Сёння ў Вільні ізноў сабраліся журналісты, каб павіншаваць пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», на якім штогод вызначаюць прафесійна дасканалыя тэксты нашых суайчыннікаў. Нагадаем, што апошнія тры гады творчае спаборніцтва праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Фота: БАЖ
Журналіст, публіцыст, культуролаг Максім Жбанкоў ва ўступным слове перад узнагароджаннем пераможцаў галоўнага конкурсу БАЖ заўважыў, што пэўны час пасля 2020 года лічыў, што «Вольнае слова» зараз нежыццяздольнае, што яго можна калі не скасаваць, то дакладна паставіць на паўзу. Але, як прызнаецца Максім Жбанкоў, беларуская журналістыка сёння паказвае, што гэта была памылковая выснова.
«Журналісцкія працы сёння паказваюць, што ёсць жыццё пасля катастрофы, ёсць жыццё пасля попелу, ёсць працяг, ёсць вельмі сур’ёзныя перспектывы. І я хачу сказаць, як шматразовы чалец журы «Вольнага слова», што ў гэтым годзе было вельмі цяжка вызначыцца з пераможцамі.
І як для мяне, адбылася перазагрузка, адбыўся пераход у новую якасць. І новыя нашы пераможцы — гэта не проста новыя імёны ўзнагароджаных, гэта яшчэ і новая якасць працы. Гэта вельмі цікава, таму што ніхто не мог сказаць, што будзе так. Мы спадзяваліся, а зараз — гэта факт», — сказаў Максім Жбанкоў.
Вынікі конкурсу
Інфармацыйныя жанры
Першае месца:
Таццяна Гусева, «Салідаранасць». Цыкл публікацый — гісторыі кахання беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне.
- «Васіль памёр там, дзе хацеў, ён быў героем, абараняў, змагаўся. Гэта для яго лепш, чым жыць у палоне»
- «Дзіма свядома ехаў на вайну. Ён лічыў, што Расія не мела права ваяваць супраць Украіны, таму прыйшоў нам на дапамогу»
- «Мы з ім былі больш, чым проста муж і жонка. Гэта каханне, якое адбываецца аднойчы ў жыцці»
- «Мікалай хацеў, каб ягоны прах быў развеяны ў трох краінах — ва Украіне, Беларусі і Эстоніі»
Другое месца:
Дзіяна Пінчук, Spring96.org
«”Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!” Магшоты палітвязняў»
Трэцяе месца:
Вера Белацаркоўская, «Наша Ніва»
«”Антошкіна — гэта пекла”. Страшны маналог палітзняволенай»
Відэа:
Эль Соль і Майк Н., «Настоящее Время»
«Мужчина в автобусе сказал, что таких отродий быть не должно. История “Злой” Саши».

Пераможцы конкурса «Вольнае слова-25». 16 верасня 2025 года, Вільня. Фота: БАЖ
Аналітычныя жанры
Першае месца:
Ганэта Чарняўская і «Культурны фронт», Reform. news
Другое месца:
Анастасія Шпак, Hrodna. life
«Железный занавес» опустился под Гродно: что несет закрытие границ белорусской экономике и обществу»
Трэцяе месца:
Таццяна Гендэль, Ганна Валынец, 1BY. GREEN
«Особые условия. Как китайские инвесторы получают экологические поблажки в Беларуси?»
Відэа:
Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода»
«Непазбежны прэзідэнт» («1994 год — чаканая катастрофа»), складзены па выніках цыкла інтэрв’ю «Сведкі Лукашэнкі»
Аляксандр Баразенка, «Вот так TV»/«Белсат»
Цыкл «Грузія. Супрацьстаянне»
https://www.youtube.com/watch?v=MJVzVpCtEFE

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец уручае прэмію «Вольнае слова-25» Аляксандру Баразенку. 16 верасня 2025 года, Вільня. Фота: БАЖ
Мастацка-публіцыстычныя жанры
Першае месца:
«Еўрарадыё»
«”Як ты?” Добраахвотнік паказвае свае перапіскі з бацькамі»
Другое месца:
Ф. Раўбіч, «Наша Ніва»
«Іван Жалтоўскі — беларускі шляхціц, які стварыў “сталінскі ампір”»
Трэцяе месца:
Аляксандр Атрошчанкаў, Reform. news
«Аляксей Дзікавіцкі: Калі на “Белсат” давядзецца рэзаць кадры – гэта будзе без мяне»
Відэа:
Ганна Соўсь(аўтарка), Зміцер Валошкін (гук), Юлія Коцкая, Максім Лаўрэцкі (візуалізацыя падкасту), «Радыё Свабода»

Аляксандр Атрошчанкаў. 16 верасня 2025 года, Вільня. Фота: БАЖ
Расследаванне
Першае месца:
Марына Волкава, Беларускі расследавальніцкі цэнтр
«Мы нашли фильтрационный лагерь российских военных на территории Беларуси»
Аліна Янчур, Беларускі расследавальніцкі цэнтр
Другое месца:
Ксенія Вязнікоўцава, «Бюро.Медыя»
«Святая бухгалтэрыя. Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг»
Трэцяе месца:
Аляксандр Ярашэвіч, «Бюро.Медыя»
«Гульня на два фронты. Як беларускія ўладальнікі завода ў ЕС забяспечвалі чыпамі ваяўнічую Расію»
