З’езд ЕФЖ выказаў салідарнасць са зняволенымі беларускімі журналістамі
Удзельнікі з’езда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў у Будапешце — лідары і прадстаўнікі 58-мі журналісцкіх саюзаў і асацыяцый — зладзілі акт салідарнасці з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі медыя ў беларускіх турмах.

Марафон салідарнасці ў межах З’езда ЕФЖ. Будапешт, 2 чэрвеня 2025 года. Фота: БАЖ
— Наш агульны еўрапейскі голас з імі. Дыктатарскі рэжым хоча, каб пра журналістаў забылі. Але мы не дапусцім гэтага. Яны далёка, яны за кратамі, але мы памятаем пра іх, думаем пра іх, салідарныя з імі і патрабуем іх вызвалення, — кажа прэзідэнтка ЕФЖ Мая Север.

Марафон салідарнасці ў межах З’езда ЕФЖ. Будапешт, 2 чэрвеня 2025 года. Фота: БАЖ
— Патрабаваць іх вызвалення, казаць пра калег за кратамі, нагадваць пра 39 зняволеных журналістаў у краіне еўрапейскага кантыненту — наш абавязак. Уся Еўропа заклікае Лукашэнку вызваліць журналістаў, — гаворыць намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Марафон салідарнасці ў межах З’езда ЕФЖ. Будапешт, 2 чэрвеня 2025 года. Фота: БАЖ
Нагадаем, што БАЖаўская кампанія «Марафон салідарнасці» наведала ўжо больш 30 краінаў.

Фота: БАЖ
БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.
