• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва» павінна сплаціць амапаўцу Бекішу 1500 рублёў кампенсацыі

    Суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў амапаўцу Андрэю Бекішу маральную кампенсацыю за артыкул у «Нашай Ніве». Суддзя Іна Ялавая ацаніла яго перажыванні ў 1500 рублёў.

    Што адбылося?

    Імя Андрэя Бекіша стала вядомым у ліпені 2020 года. Блогер Сцяпан Пуціла апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэа таго, як апрануты ў цывільнае Бекіш падскоквае да аднаго з затрыманых пратэстоўцаў са спіны і некалькі разоў б’е яго.

    Для ліпеня гэта было яшчэ дзіва — таму праз некалькі дзён «Наша Ніва» апублікавала тэкст з расповедамі аднакласнікаў амапаўца пра тое, якім ён быў у дзяцінстве.

    Што не спадабалася амапаўцу? У Бекіша прэтэнзіі да некалькіх фраз аўтара, напрыклад, пра тое, што ён «з вялікім імпэтам збіваў пратэстоўцаў». Апроч таго, ён пераконваў, што яго аднакласнікі не казалі наступнае: «якім жа трэба быць баязліўцам, каб такое рабіць…», «у яго здараліся нейкія заскокі», «павінен жа я ведаць, ці падаваць яму руку». Былі пытанні і да наступнай гісторыі: «Памятаю, як на ўроку фізкультуры я збірала мячыкі пасля ўрока, а ён падышоў да мяне і проста ўдарыў пад дых. У мяне аж у вачах пацямнела».

    Што казала «Наша Ніва»?

    Некаторыя фразы ў тэксце — гэта меркаванне чалавека, гарантаваная Канстутыцыяй. Любая асоба можа абіраць, ці падаваць некаму руку ці не, ацэньваць ці не ацэньваць кагосьці як баязліўца.

    Іншыя фразы пацвярджаюцца фактамі — уся Беларусь бачыла, як Бекіш збіваў дэманстранта, які не супраціўляецца. Апроч таго, адна з аднакласніц амапаўца прыйшла ў суд і пацвердзіла, што менавіта яе біў у жывот Андрэй — гэта было ці то ў пятым, ці то ў сёмым класе.

    Дый «пакуты» Бекіша не падмацаваныя нічым — сума ўзятая са столі.

    ***

    «Наша Ніва» будзе вымушаная сплаціць гэтыя грошы — калі ігнараваць рашэнне суда, суму рана ці позна спішуць з рахунка Рэдакцыі. Амапавец Бекіш сцвярджае, што не пакіне грошы сабе, а перавядзе на дабрачыннасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці