Навіны
У Брэсце чыноўнікі азадачыліся, чаму людзі менш чытаюць дзяржаўныя газеты. Выйсце шукаюць у працы з блогерамі
Падчас чарговага пасяджэння Брэсцкага аблвыканкама 25 студзеня прысутныя абмяркоўвалі пытанне «Аб рабоце рэдакцый рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і ідэалогіі». Як высветлілася, самі чыноўнікі не вельмі задаволены ўплывам дзяржаўных СМІ на настроі ў грамадстве.
Барыс Хамайда на волі. Былога распаўсюджвальніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага
Пра тое, што ён ужо дома, затрыманы 23 студзеня найстарэйшы віцебскі грамадскі актывіст напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Падрабязнасці таго, што з ім адбылося ў апошнія двое сутак, ён абяцае паведаміць пазней.
«СБ. Беларусь сегодня» зменшыла наклад. Але маніпулятыўна ўдвая завышае рэальную колькасць асобнікаў
З Корпусу беларускай мовы прыбралі публікацыі незалежных медыяў
Сярод 20 беларускіх экспертаў, у дачыненні да якіх адкрытая «спецвытворчасць», — тры прадстаўнікі медыясферы
Новая хваля рэпрэсій, што назіраецца апошнія дні ў Беларусі, не магла не зачапіць прадстаўнікоў медыяў. Цяпер Следчы камітэт распачаў шэраг крымінальных спраў супраць тых, каго яны чамусьці палічылі аналітыкамі Святланы Ціханоўскай.
У Кіеве прыпынілі суд па справе Паўла Шарамета: фігуранты на вайне, прысяжныя з’ехалі за мяжу
Докшыцкая раёнка будзе навучаць блогераў, каб запусціць анлайн-праект у TikТок i Instagram
Дырэктара тэлекампаніі «Гродна» звольнілі за п’яную язду — Hrodna.life
Затрыманы былы журналіст і палітвязень Сяргей Гардзіевіч
Паводле папярэдніх звестак, 24 студзеня быў затрыманы былы карэспандэнт незалежнага сайта «Першы Рэгіён» Сяргей Гардзіевіч з Драгічына. Яго абвінавачваюць у «распаўсюдзе, вырабе, захоўванні інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 19.11 КаАП РБ). Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
Затрымалі былую журналістку catholic.by Аксану Ючкавіч
Пра тое, што затрыманне адбылося ўчора, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія». Падрабязнасці пакуль не вядомыя.
З’явілася новае беларускае рэаліці-шоу: модныя фатографы паказваюць унутраную кухню сваіх фотасесій
В Беларуси решили бороться с VPN, чтобы ограничить доступ к независимым источникам информации
У Віцебску затрымалі былога выдаўца і распаўсюджвальніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду
Вядома таксама, што ў кватэры найстарэйшага віцебскага грамадскага актывіста правялі ператрус. Са словаў знаёмых спадара Барыса, міліцыянты паведамілі яму, што ён будзе затрыманы на 13 сутак.
Сяргей Навумчык сыходзіць з журналістыкі на пенсію. У штаце «Радыё Свабода» ён прапрацаваў 25 гадоў
«Беларускае Радыё Рацыя» таксама прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці