Навіны
Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў
Нашая калега Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Яе збіла машына.
Беларускае назалежнае кіно ва Украіне: стартуе фестываль «1084. На мяжы»
З 9 лістапада 2023 года ва Украіне пачнецца фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы». Цягам трох месяцаў у пяці гарадах пройдуць афлайн-паказы беларускіх дакументальных стужак, а таксама іншыя культурныя мерапрыемствы. Падчас аднаго з іх прагучаць песні на вершы палітзняволенага медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава.
Сілавікі затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча
Супрацоўнікі САХР зь Менску з пачаткам так званых «антытэрарыстычных» вучэньняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітоляга Валера Карбалевіча разам з жонкай, піша «Гомельская Вясна».
«Паглядзіце мне ў вочы». З’явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча
Палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў польскую праваабарончую прэмію
Інстраграм-акаўнт тэлевядоўцы Кацярыны Пытлевай прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Вынесены прысуд галоўнаму рэдактару «Рэгіянальнай газеты» Аляксандру Манцэвічу
Суд пастанавіў пакараць журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна». Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (на сёння гэта прыблізна 4350 еўра).
У Беларусі супраць былога палітвязня Судаленкі распачалі крымінальную справу
У Беларусі супраць праваабаронцы, былога палітвязня Леаніда Судаленкі распачалі новую крымінальную справу, піша «Еўрарадыё». На гэты раз «іншае садзейнічанне экстэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 КК). Справу распачаў «1 лістапада СК у Гомелі», паведамляе Судаленка ў Facebook.
Газета ў Маларыце правяла апытанку наконт Хэлоўіна: сярод «выпадковых жыхароў» — ідэолаг, святар, завуч гімназіі
Ларыса Шчыракова працуе ў калоніі швачкай, спадзяецца на спатканне з сынам
«Востра адчуваецца недахоп галасоў зняволеных журналістаў». Дыпламаты ў Беларусі звярнуліся з адкрытым лістом
На Facebook старонцы Ларысы Грыбалёвай зʼявіўся допіс, што спявачка дома
«Дарагія мае, я дома, усё добра», - напісала на старонцы ў Facebook Ларыса Грыбалёва.
ПЦ «Вясна»: з’явілася інфармацыя пра затрыманне тэлевядоўцы і спявачкі Ларысы Грыбалёвай
На «Валадарцы» ўведзеныя новыя правілы прыёму медыцынскіх перадач для зняволеных
Былы супрацоўнік TUT.BY Аляксандр Дземідовіч выпусціў кнігу сваіх успамінаў «Записки несостоявшегося «химика»»
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці