Навіны
Не толькі Дунін-Марцінкевіч: у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі трапілі не толькі прадмова да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два вершы са зборніка, але і іншыя кнігі праекта класікі беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь «Беларускі кнігазбор». На гэта звярнуў увагу Reform.by.
Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску
Праваабаронцы прызналі блогера Аляксандра Ігнацюка палітвязнем
Міністэрства інфармацыі разблакавала рэгіянальны сайт BrestNote
Памёр пісьменнік і журналіст Віктар Карамазаў
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў – «Гомельская вясна» з імем былой журналісткі Ларысы Шчыраковай
Ва Украіне могуць увесці санкцыі супраць 15 беларускіх прапагандыстаў
У спісе сярод іншых ёсць прозвішчы спецыяльнай карэспандэнткі аддзела эканамічных навін галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Ксеніі Лебедзевай, галоўнага дырэктара гэтага Агенцтва Сяргея Хамянтоўскага, палітычнага аглядальніка Аляксея Дзерманта, палітычнай аглядальніцы АТН Марыі Пятрашка, вядучай праграмы «Галоўны эфір» Вольгі Макей.
Гомельскай журналістцы не аддаюць зроблены беларускі пашпарт у пасольстве РБ у Нямеччыне
Затрыманага блогера Аляксандра Ігнацюка імаверна вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»
На мінулым тыдні стала вядома, што блогер Аляксандр Ігнацюк — аўтар «Пра Столін» і былы рэдактар незалежнай раёнкі, затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар у Брэсце. Паводле пакуль афіцыйна непацверджаных звестках, яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Ёсць інфармацыя, што днямі Ігнацюка маглі этапаваць з Брэста ў СІЗА ў Баранавічы.
«Прессбол»: «У нас складаная фінансавая сітуацыя пасля закрыцця доступу да сайта. Сэрца Лісічкіна не вытрымала стрэсу»
«І памятай: няма зачыненых дзвярэй». Беларуская спявачка Paulinn прэзентавала калыханку
«Белсат» заявіў, што прычынаю выцеку відэакадраў з трэніровак «Паспалітага рушэння» была тэхнічная памылка
Жонка і дачка Ігара Карнея з’ехалі з Беларусі
Медыяпраект Girls Power Belarus змяняе фармат
Ад 12-га жніўня тэлеграм-праект займеў назву «Сначала женщины, потом женщины», а брэнд Girls Power Belarus пачаў працаваць асобна ад яго ў інстаграме.
Барыс Хамайда выйшаў пасля 15 сутак арышту
Найстарэйшы віцебскі апазіцыйны актывіст і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда адбыў арышт. 31 ліпеня суд Верхнядзвінскага раёна прызначыў 75-гадоваму мужчыне 15 сутак за «незаконнае пікетаванне»: прычынай стала налепка «Пагоні» ў пашпарце. Як піша віцебская «Вясна», дакумент спадару Барысу так і не вярнулі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці