Навіны
Памёр відэааператар Сяргей Чырык
Памёр відэааператар Сяргей Чырык, паведаміў у фэйсбуку палітык і грамадскі актывіст Сяргей Марцалеў. Гэта адбылося 15 снежня. Сяргею Чырыку было 64 гады.
Урад прыняў пастанову аб фінансаванні дзяржаўных выданняў у 2024 годзе
Палітзняволенага Ігара Лосіка залічылі ў «даўжнікі па аліментах»
Аддзел прымусовага выканання Баранавіцкага раёна і Баранавічаў даслаў вязню, які ўжо тры з паловай гады знаходзіцца за кратамі, позву з патрабаваннем з’явіцца для разбіральніцтва.
«Принципу правды» не вераць? У Віцебску ідэалагічны праект мясцовага тэлебачання амаль не збірае праглядаў у YouTube
Віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава накіравалі адбываць тэрмін зняволення ў папраўчую калонію № 15
З’явіўся анлайн-слоўнік адпаведнікаў з рускай мовы. Ён змяшчае больш за 77 тысяч слоў і ўстойлівых выразаў
17 000 еўра сабралі чытачы для рэдакцыі Reform.by
Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага не выпусцілі пасля 10 сутак
Як паведамляе MAYDAY.TEAM, адміністратыўны арышт павінен быў скончыцца каля 20 снежня, аднак і сёння з ІЧУ Алесь Сабалеўскі не выйшаў.
У Брэсце распавялі пра наклады дзяржаўных раёнак і агучылі задачы для прапагандыстаў
У прыярытэце развіцця інфармацыйнай прасторы Брэсцкай вобласці мусіць быць мясцовая прэса. Пра гэта было заяўлена падчас пасяджэння калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.
Ці паўплывае супрацьстаянне польскіх палітыкаў вакол дзяржаўных СМІ на працу «Белсату»? Адказвае намеснік дырэктара тэлеканала
Што здарылася з журналісткай Марынай Біруковай, якая загінула ў Варшаве
У Варшаве загінула рэдактарка Марына Бірукова
Палітзняволенага блогера Паўла Вінаградава перавялі з калоніі ў гродзенскую турму
Сёння стала вядома, што палітзняволенаму Паўлу Вінаградаву змянілі рэжым адбыцця прысуду на больш строгі — рашэннем суда яго перавялі з папраўчай калоніі на турэмны рэжым. Працэс, які пачаўся ў судзе Ваўкавыскага раёна 6 снежня, насіў назву «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змянення умоў рэжыму». Вёў яго суддзя Мікалай Сяргейка.
У «Прэсбола» з’явіўся новы галоўны рэдактар
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал BYsport — праект былых журналістаў «Прэсбола».
«Вясна» атрымала прэмію ААН ў галіне правоў чалавека за 2023 год
15 снежня ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый уручаная прэстыжная прэмія ў галіне правоў чалавека за 2023 год. Сёлета яе атрымалі пяцёра пераможцаў: «Вясна», праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за «ўсеагульнае прызнанне права на чыстае, здаровае і ўстойлівае навакольнае асяроддзе».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.