Навіны
«Понимаешь, почему Лукашенко запретил показ». Латушко признался, что помог слить в Сеть пиратскую версию забаненного фильма «Купала»
Паўла Мажэйку пачнуць судзіць 10 ліпеня
Суд над гарадзенскім журналістам і грамадскім дзеячом пачнецца 10 ліпеня а 14:15 у Гродзенскім абласным судзе. Так сям'і Мажэйкі паведамілі ў канцэлярыі суду, са спасылкай на Свабоду піша «Вясна».
Апеляцыю асуджанага медыяменеджара Канстанціна Залатых пакінулі без задавальнення
Палітзняволенаму Андрэй Фаміну за самвыдат «Веснікі» прызначылі 7 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання).
Экс-рэдактара ліквідаванай «Новай газеты Смаргоні» пакаралі 7 суткамі арышту
Як стала вядома калегам медыяменеджара і прадпрымальніка Рамуальда Улана, у дзяржаўны выходны 3 ліпеня дзяжурная брыгада Смаргонскага раённага суда пакарала яго 7 суткамі адміністрацыйнага арышту — дакладны артыкул пакуль не агалошваецца.
Андрэй Скурко ў лістах: Няма гарантаванай і пэўнай адплаты за перажытае. Толькі сам гэты шлях, уласна, і ёсць
Паўліна Скурко, жонка палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко, публікуе ў фэйсбуку чарговыя вытрымкі з яго лістоў. Тут развагі пра Сусвет, Грунвальдскую бітву і «каралеўства ў канцы шляху», піша «Наша Ніва».
Лукашэнка падпісаў рэпрэсіўныя змены ў закон, які ставіць крыж на незалежных СМІ ў Беларусі
У Віцебску СК шукае тых, хто даваў інтэрв’ю «Белсату». Іх выклікаюць па справе Вячаслава Лазарава
Следчыя актывізаваліся ў другой палове чэрвеня — пасля таго, як ў СІЗА апынулася Таццяна Пыцько, жонка віцебскага відэааператара-фрылансера. Яе вінавацяць у тым, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат», дапамагаючы мужу.
Рамуальда Улана як «ненадзейнага элемента» маглі наўмысна ізаляваць на час адзначэння дзяржаўнага свята
Калегі экс-рэдактара «Новай газеты Смаргоні» Рамуальда Улана напярэдадні паведамілі, што ў пятніцу 30 чэрвеня яго выклікалі ў гарадскі РАУС для атрымання чарговага папярэджання. Адтуль ён не вярнуўся — мяркуючы па ўсім, застанецца за кратамі мінімум да аўторка, бо ў краіне доўгія выходныя з прычыны дзяржаўнага Дня незалежнасці.
На брэсцкім дзяржаўным тэлебачанні ўзгадалі пра памілаванне Рамана Пратасевіча
У Брэсцкім абласным судзе разглядалася крымінальная справа жыхара Брэста Дзмітрыя Белямука, які абвінавачваўся па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ.
Журналіста Генадзя Мажэйку два дні запар уносяць у «чорныя спісы» сілавікоў – спачатку КДБ, а потым і МУС
Прозвішча былога карэспандэнта газеты «Комсомольская правда» в Беларуси» Генадзя Мажэйкі з’явілася ў пераліку грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Журналіст, асуджаны да 3 гадоў калоніі, утрымліваецца ў СІЗА № 1 Мінска і чакае пераводу ў калонію.
Сайт і сацсеткі праекту «Будзьма беларусамi» прызнаныя «экстрэмісцкімі»
Аператару Паўлу Падабеду прысудзілі 4 гады калоніі
Для журналіста Паўла Падабеда пракуратура запатрабавала 4 гады калоніі
Паліна Шуба задумалася аб прафесіі ідэолага і хвалюецца за брата ў Маскве
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці