Навіны
Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску
Праваабаронцы прызналі блогера Аляксандра Ігнацюка палітвязнем
Міністэрства інфармацыі разблакавала рэгіянальны сайт BrestNote
Прыблізна месяц таму брэсцкі сайт BrestNote раптам стаў недасяжны для карыстальнікаў. Аказалася, што інтэрнэт-рэсурс заблакаваны на загад Міністэрства інфармацыі. Падставай сталася тое, што ў архіве публікацый знаходзілася гіперспасылка на СМІ, якое пазней было прызнанае ўладамі «экстрэмісцкім». Днямі сайт аднавіў працу.
Памёр пісьменнік і журналіст Віктар Карамазаў
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў – «Гомельская вясна» з імем былой журналісткі Ларысы Шчыраковай
Ва Украіне могуць увесці санкцыі супраць 15 беларускіх прапагандыстаў
Гомельскай журналістцы не аддаюць зроблены беларускі пашпарт у пасольстве РБ у Нямеччыне
Затрыманага блогера Аляксандра Ігнацюка імаверна вінавацяць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»
«Прессбол»: «У нас складаная фінансавая сітуацыя пасля закрыцця доступу да сайта. Сэрца Лісічкіна не вытрымала стрэсу»
Рэдакцыя газеты «Прессбол» апублікавала некралог, прысвечаны памерламу 11 жніўня галоўнаму рэдактару выдання — Сяргею Лісічкіну. Яму было 54 гады.
«І памятай: няма зачыненых дзвярэй». Беларуская спявачка Paulinn прэзентавала калыханку
У 2020-м годдзе салістка і стваральніца гурта Paulinn Паліна Цімохіна з'ехала з Беларусі ў Польшчу. Тут жыццё яе кардынальна змянілася: маючы дыплом факультэта журналістыкі БДУ, дзяўчына пайшла ў больш тэхнічную сферу і вывучылася на інжынера гуку, а яшчэ выйшла замуж і нарадзіла блізнят. Менавіта чаканне дачок натхніла Паліну на запіс калыханкі. Не так даўно спявачка прэзентавала новую песню на лічбавых пляцоўках.
«Белсат» заявіў, што прычынаю выцеку відэакадраў з трэніровак «Паспалітага рушэння» была тэхнічная памылка
Жонка і дачка Ігара Карнея з’ехалі з Беларусі
Медыяпраект Girls Power Belarus змяняе фармат
Барыс Хамайда выйшаў пасля 15 сутак арышту
Найстарэйшы віцебскі апазіцыйны актывіст і распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда адбыў арышт. 31 ліпеня суд Верхнядзвінскага раёна прызначыў 75-гадоваму мужчыне 15 сутак за «незаконнае пікетаванне»: прычынай стала налепка «Пагоні» ў пашпарце. Як піша віцебская «Вясна», дакумент спадару Барысу так і не вярнулі.
В Вильнюсе слышно белорусское радио. Планируются проверки
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці