Навіны
Працэс над зняволеным журналістам Анджэем Пачобутам пачнецца 9 студзеня
Як стала вядома БАЖ, суд над палітзняволеным журналістам і актывістам незалежнага Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам пачнецца 9 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе.
Блогеру Уладзіміру Цыгановічу ўзмацнілі рэжым утрымання – турма замест калоніі
Вярхоўны суд запланаваў апеляцыі белапанаўцаў на 6 студзеня наступнага года
Прысуд журналістцы Ксеніі Луцкіной пакінулі без зменаў
Хакеры заявілі, што завалодалі данымі 400 мільёнаў карыстальнікаў Twitter. Чым гэта пагражае беларусам і што рабіць?
Брат журналіста-палітвязня Аляксандр Сацук: “Сяргей напісаў апеляцыю на 85 лістах”
Аляксандр Сацук распавёў “Народнай Волі” пра апошнія навіны ад брата.
У Мінску затрымалі вядомага рэдактара Вікіпедыі
Уладзіслаў Чаховіч — адміністратар тэлеграм-канала «Спадчына», рэдактар Вікіпедыі іTwitter-блогер.
Сайт і сацсеткі газеты “Царква” прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
Журналіста Сяргея Чыгрына “перасуджвалі” наноў: да ранейшых сямі сутак дадалі яшчэ 15
23 снежня мусіў вызваліцца пасля адміністрацыйнага арышту слонімскі журналіст, пісьменнік, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Аднак у праваахоўнай сістэмы на гэты конт былі іншыя планы – яго пакінулі ў ізалятары на выходныя і ў панядзелак, 26 снежня, правялі чарговы суд. Вердыкт — 15 сутак зверху. За час зняволення ён пазбавіўся працы ў драмтэатры.
Івашына хочуць скапраметаваць, падсаджваючы да вязняў з нізкім сацыяльным статусам. Журналіст прыгразіў, што перарэжа вены
Жонка палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына апублічыла інфармацыю адносна правакацый супраць мужа. Паводле яе слоў, у ход ідуць як фізічныя, так і інфармацыйныя метады ціску.
Журналіст Яўген Меркіс чацвёра сутак правёў у карцары
Палітвязня пакаралі жорсткімі ўмовамі ўтрымання за тое, што “не пагаліўся”. Цяпер, па дадзеных “Штодня”, ён знаходзіцца ў звычайнай камеры, адчувае сябе нармальна.
Рэальны тэрмін за журналісцкую працу: як судзілі Івана Мураўёва і што канкрэтна яму інкрымінавалі
За няпоўны 2022 год сілавікі завялі 5000 спраў за “экстрэмізм», і “кіпучая дзейнасць” не спыняецца
Журналіста і рэстаратара Івана Мураўёва асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі
Падзелішся паролем ад Netflix‑у? Хутка гэта стане немагчымым
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.