Навіны
Суд у Гомелі: няволя за фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры горада
За фотаздымак расійскай вайсковай тэхнікі ў цэнтры Гомеля і перасылку яго тэлеграм-каналу "Беларускі гаюн" Гомельскім абласны суд 1 жніўня пакараў двума гадамі пазбаўлення волі мясцовага інжынера-праграміста Андрэя Уткіна. Рашэннем суда таксама канфіскаваны і айфон, на які здымалася тэхніка. Крымінальную справу супраць 30-гадовага праграміста за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК) ініцыявала рэгіянальнае ўпраўленне ГУБАЗіКа. Справу цягам трох пасяджэнняў разгледзеў суддзя Руслан Царук.
Палітзняволены журналіст Дзяніс Івашын перанёс інфекцыю ў СІЗА
Абвінавачаны ў «здрадзе дзяржаве» журналіст «Новага Часу» Дзяніс Івашын утрымліваецца ў гарадзенскай турме №1. У выніку жудаснай антысанітарыі палітвязень падхапіў там невядомую інфекцыю.
Таццяну Мацвееву выпусцілі з ІЧУ і будуць судзіць 9 жніўня
Затрыманая 28 ліпеня віцебская журналістка Таццяна Мацвеева была вымушана правесці пад вартай 72 гадзіны — столькі часу трымаць чалавека да суда для высвятлення акалічнасцяў дазваляе беларускае заканадаўства. Таццяна Мацвеева выйшла на волю ўвечары 31 ліпеня з позвай у суд паводле арт. 24.23 КаАП — яе будуць судзіць за несанкцыянаванае пікетаванне.
У Варшаве пакажуць праект журналісткі Яўгеніі Доўгай, прысвечаны пратэсным татуіроўкам беларусаў
У Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве 5 жніўня адкрыецца выстава «Беларусь на целе», прысвечаная татуіроўкам беларусаў, якія ўзніклі пасля падзеяў 2020 года і таго, што пазней адбылося: рэпрэсіі, эміграцыя, вайна ва Украіне.
«Назваў напад СССР на Польшчу 17 верасня 1939 года савецкай агрэсіяй»: у чым абвінавачваюць Анджэя Пачобута
Экс-журналистку TUT.BY Татьяну Матвееву освободили
Затрымалі былую журналістку ТУТ.бай Таццяну Матвееву
Папярэдне, журналістку затрымалі паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў») за аватаркі ў сацсетках.
Youtube выдаліў канал Рыгора Азаронка
С сайта учебного интернет-СМИ журфака БГУ удалили интервью с задержанным автором «Прессбола»
Силовики задержали автора «Прессбола»
Партрэты зняволеных беларусак: у Інстаграме з’явіўся праект «Палітвязынкі»
«Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У журналіста Ігара Лосіка апісалі маёмасьць
Мальчик из Латвии, который взял интервью у Лукашенко, остался в Беларуси
Пачобуту зноў падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай?
Журналісту Анджэю Пачобуту, які ўжо 16 месяцаў знаходзіцца за кратамі, падобна, падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай, паведаміла жонка палітвязьня Аксана Пачобут.
Тэлевядоўца «Беларусь‑4» цалкам адбыў пакаранне і ўжо на волі
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці