Навіны
Кожны знойдзе свае прычыны — Onliner пра тое, што адбываецца з парталам
Рэдакцыя партала Onliner вырашыла растлумачыць, што адбываецца з інфармацыйным напаўненнем партала.
На Радыё Свабода адкрылі мэмарыял загінулым журналістам, першая ахвяра была беларуская
Адвакат журналіста Генадзя Мажэйкі: «Ён здаровы, бадзёры»
У межах расьсьледаваньня «беларускага сьледу» ў забойстве Паўла Шарамета фігуруюць два сьведкі
Пагражалі пакінуць на вуліцы да раніцы: чым скончылася галадоўка ў камеры №15 у ЦІП на Акрэсціна
Ад вечара 3 лістапада дзесяць жанчын у двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна пачалі галадаць у знак пратэсту з нечалавечымі ўмовамі утрымання. Нагадаем, у жанчын забралі ўсю верхнюю вопратку і цёплыя рэчы, а з першага лістапада ім не давалі туалетную паперу і мыла.
У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў: вярнуць затрыманым шпацыры, вадзіць у душ, выключаць у камерах святло на ноч, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, вярнуць усе рэчы і лекі. Дзве былыя арыштанткі, якія сядзелі ў камеры №15 распавялі «Вясне» пра тое, як праходзіла галадоўка і што з гэтага атрымалася.
Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка пакараныя чарговымі 15 суткамі арышту
Андрэй Аляксандраў і Андрэй Скурко — зняволеныя журналісты сярод пераможцаў прэміі імя Францішка Аляхновіча
На мяжы зь Беларусьсю польская паліцыя затрымала расейскіх журналістаў
З рэдакцыяй раёнкі “Чырвоны прамень” правялі тлумачальную размову за публікацыю фота з лагатыпам Тут бай
Сайт дзяржаўнай газеты Чашніцкага раёна размясціў фотаздымак з лагатыпам сайта Тут.бай. З гэтае нагоды была складзена петыцыя з патрабаваннем правесці праверку і пакараць вінаватых. Петыцыя была адрасаваная ў Міністэрства інфармацыі і ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Абедзьве дзяржаўныя інстанцыі не знайшлі падстаў, каб пакараць рэдакцыю або яе прадстаўнікоў.
У доме віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай правялі ператрус
Журналіст Сяргей Няроўны абскардзіў штраф за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Магілёўскі абласны суд
Журналістка Ірына Слаўнікава і яе муж не выйшлі на волю
Зняволены журналіст Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам
Пра гэта паведаміла жонка палітзняволенага журналіста Вольга Івашына.
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем
Бізнесоўцы браты Карычы выйгралі суд супраць журналіста Станіслава Івашкевіча
Нагодай для судовага пазову стала публікацыя артыкула праекту Organized Crime and Corruption Reporting Project (OCCRP) пра бізнес братоў Карычаў у Беларусі.
Станіслаў Івашкевіч, кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтру, які робіць тэлевезийную перадачу “Давайце Разбірацца”, распавеў БАЖ пра сітуацыю наконт судовага рашэння, паволе якога ён павінен выдаліць цытаты з артыкула-расследавання пра дзейнасць сербскай сям’і Карычаў у Беларусі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці