• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навіны

    Навіны

    Пасля ператрусаў і допытаў рэдактараў «Нашай Нівы» пакінулі за кратамі АБНОЎЛЕНА

    Раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю "Нашай Нівы" і дадому да  работнікаў медыя. Ператрусы і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), арт.  293 КК (масавыя беспарадкі). Сілавікі правялі ператрусы ў рэдакцыі і офісе бухгалтэрыі выдання, а таксама дома ў рэдактара Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Андрэя Дынько і ў бухгалтара Вольгі Раковіч. Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна. Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы" Андрэй Скурко таксама праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна. Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак. Галоўны рэдактар навукова-папулярнага часопіса "Наша гісторыя" і дзіцячых часопісаў "Дуду", "Асцярожна: дзеці!" (гэтыя часопісы выдае "НН") Андрэй Дынько праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна. Галоўны бухгалтар "Нашай Нівы" Вольга Раковіч — падазраваная паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Яна затрыманая на 72 гадзіны і будзе дастаўленая ў ІЧУ на Акрэсціна. Карэспандэнта выдання Наталлю Лубнеўскую і фатографа Шуру Піліповіч-Сушчыц адпусцілі з рэдакцыі пад падпіску пра неразгалошванне. Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у Следчым камітэце.
    08 ліпеня, 2021
    Навіны

    Журналиста Супрунюка в Бресте отпустили, но продолжат судить

    07 ліпеня, 2021
    Навіны

    “ТРЭЦI СЕКТАР” правярае мінюст

    07 ліпеня, 2021
    Навіны

    Суд признал законным решение спецкомиссии, на основе которого МВД просит признать продукцию TUT.ВY экстремистской

    07 ліпеня, 2021
    Навіны

    21 год таму знік Дзмітрый Завадскі

    07 ліпеня, 2021
    Навіны

    21 год таму знік Дзмітрый Завадскі

    07 ліпеня, 2021
    Навіны

    Апублікавана новае даследаванне IREX пра сферу інфармацыі ў Беларусі ў 2020 годзе

    07 ліпеня, 2021
    Навіны

    У Брэсце затрыманы журналіст Алег Супрунюк

    07 ліпеня, 2021
    Навіны

    Суд готовится признать канал Hrodna.life экстремистским

    06 ліпеня, 2021
    Навіны

    Суд оштрафовал журналиста телеканала «Настоящее время» Романа Васюковича за работу без аккредитации

    06 ліпеня, 2021
    Навіны

    Мининформ аннулировал разрешения на вещания двух украинских каналов: UA и KVARTAL TV

    06 ліпеня, 2021
    Навіны

    Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць

    06 ліпеня, 2021
    Навіны

    Второй день суда над дрогичинским журналистом Сергеем Гордиевичем

    05 ліпеня, 2021
    Навіны

    Затрымалі аўтара перадачы «Гэта ж Вінаград!»

    Блогер і аўтар перадачы «Гэта ж Вінаград!» Павел Вінаградаў паведаміў вечарам 5 ліпеня, што ў яго дом у Беразіно прыйшлі з «аглядам памяшкання». Цяпер ён не выходзіць на сувязь.
    05 ліпеня, 2021
    Навіны

    У ААН заявілі, што сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца

    05 ліпеня, 2021
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці