Навіны
Пасля ператрусаў і допытаў рэдактараў «Нашай Нівы» пакінулі за кратамі АБНОЎЛЕНА
Раніцай 8 ліпеня сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю "Нашай Нівы" і дадому да работнікаў медыя.
Ператрусы і допыты супрацоўнікаў "Нашай Нівы" праводзяцца паводле арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).
Сілавікі правялі ператрусы ў рэдакцыі і офісе бухгалтэрыі выдання, а таксама дома ў рэдактара Ягора Марціновіча, Андрэя Скурко, Андрэя Дынько і ў бухгалтара Вольгі Раковіч.
Галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы" Андрэй Скурко таксама праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
Андрэй Скурко хворы на цукровы дыябет, інсуліназалежны, яму дазволілі ўзяць лекі з разлікам на трое сутак.
Галоўны рэдактар навукова-папулярнага часопіса "Наша гісторыя" і дзіцячых часопісаў "Дуду", "Асцярожна: дзеці!" (гэтыя часопісы выдае "НН") Андрэй Дынько праходзіць падазраваным паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Ён затрыманы на 72 гадзіны і будзе дастаўлены ў ІЧУ на Акрэсціна.
Галоўны бухгалтар "Нашай Нівы" Вольга Раковіч — падазраваная паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх). Яна затрыманая на 72 гадзіны і будзе дастаўленая ў ІЧУ на Акрэсціна.
Карэспандэнта выдання Наталлю Лубнеўскую і фатографа Шуру Піліповіч-Сушчыц адпусцілі з рэдакцыі пад падпіску пра неразгалошванне.
Ператрусы праводзілі супрацоўнікі розных упраўленняў органаў унутраных спраў, допыты праходзяць у Следчым камітэце.
Журналиста Супрунюка в Бресте отпустили, но продолжат судить
“ТРЭЦI СЕКТАР” правярае мінюст
ГА “Цэнтр “ТРЭЦI СЕКТАР” правярае мінюст.
Суд признал законным решение спецкомиссии, на основе которого МВД просит признать продукцию TUT.ВY экстремистской
21 год таму знік Дзмітрый Завадскі
21 год таму знік Дзмітрый Завадскі
7 ліпеня спаўняецца 21 год з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах нашага калегі Дзмітрыя Завадскага.
У ранейшыя гады 7 ліпеня мы прыходзілі з партрэтамі Дзмітрыя да пад'езда, адкуль ён выйшаў той раніцай. Але ў цяперашніх умовах немагчыма гарантаваць бяспеку калег падчас нават маўклівага стаяння з партрэтам.
Але памяць немагчыма забіць. Скрасці. Затрымаць, аштрафаваць ці кінуць на суткі.
Таму 7 ліпеня мы заклікаем усіх калег узгадаць Дзмітрыя Завадскага на сваім працоўным месцы хвілінай маўчання.
Мы памятаем!
Апублікавана новае даследаванне IREX пра сферу інфармацыі ў Беларусі ў 2020 годзе
У Брэсце затрыманы журналіст Алег Супрунюк
Суд готовится признать канал Hrodna.life экстремистским
Суд оштрафовал журналиста телеканала «Настоящее время» Романа Васюковича за работу без аккредитации
Суд оштрафовал журналиста телеканала «Настоящее время» Романа Васюковича на 870 рублей за работу без аккредитации (ст. 23.5 КоАП).
Мининформ аннулировал разрешения на вещания двух украинских каналов: UA и KVARTAL TV
Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць
Палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі прыкладна 27-28 чэрвеня. У камеры Марфы 12 чалавек, піша сайт spring96.org.
Второй день суда над дрогичинским журналистом Сергеем Гордиевичем
Затрымалі аўтара перадачы «Гэта ж Вінаград!»
У ААН заявілі, што сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца
На 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН адбыўся інтэрактыўны дыялог па сітуацыі ў Беларусі, выступіла спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне Анаіс Марэн. Яна заявіла, што сітуацыя ў Беларусі імкліва пагаршаецца і што прычыны гатага ў палітычным крызісе падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Марэн згадала пра 35 тысяч затрыманых, пра больш за паўтысячы палітвязняў і запатрабавала іх неадкладнага вызвалення, рэабілітацыі. Яна гаварыла пра "атмасферу страху і беспакаранасці", якая пануе ў Беларусі.
У дыялогу прыняло удзел 35 прастаўнікоў з розных краін і няўрадавых арганізацый, паведамляе сайт spring96.org.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці