Навіны
Беларусы стварылі сайт «Бясьпека» з гатовымі чэк-лістамі па лічбавай бясьпецы
На сайце можна знайсьці падрабязныя пакрокавыя чэк-лісты, з дапамогай якіх нават непадрыхтаваны інтэрнэт-юзэр зможа ўзмацніць сваю лічбавую бясьпеку: як абараніць свой кампутар, мабільныя прылады, а таксама ўсё пра камунікацыйную бясьпеку (пра VPN, бясьпечныя мэсэнджэры, сацсеткі і паштовыя сэрвісы, групавыя сазвоны і іншае).
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх СМІ
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі незалежных СМІ і медыя-каналаў.
Глава МИД Германии Анналена Бербок: В Беларуси 33 журналиста и сотрудника СМИ находятся в заключении за то, что выполняли свою работу
33 журналиста и сотрудника СМИ сейчас находятся в заключении лишь за то, что выполняли свою работу, написала в Twitter Анналена Бербок, министр иностранных дел Германии.
Пракурор Віцебскай вобласці пастанавіў абмежаваць доступ да “недакладных звестак пра рэферэндум”
Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец пастанавіў абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў zubr.media і xx2022.org. На яго меркаванне, гэтыя інфармацыйныя рэсурсы распаўсюджвалі інфармацыю, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
На 9 лютага прызначылі Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Першая сустрэча ўжо прайшла ў Вільні
Суд у Менску пакараў фатографа Уладзя Грыдзіна арыштам на 13 сутак
У судзе Фрунзэнскага раёну Менску разгледзелі справу Уладзя Грыдзіна паводле артыкулу 24.3 «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню або патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых паўнамоцтваў».
Судзьдзя Тацяна Палулех вынесла вырак — 13 дзён арышту.
«Вам ставіцца ў віну адчуванне нянавісці да рэжыму»: пенсіянерку з Ваўкавыска асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за каментары
"Я прашу вас, дзеля Бога, не караць мяне так строга, таму што ... наогул для мяне гэта смяротны прысуд. Я выбачылася перад усімі і прашу прабачэння яшчэ раз. Я гатовая заплаціць штраф і што там яшчэ можа быць. Ну, можа быць павялічыць мне абмежаванне волі, але толькі не пазбаўленне волі. У мяне муж яшчэ старэй, чым я. і наогул, у мяне яшчэ ёсць дзве жанчыны, мае сваякі, якія вельмі сталага ўзросту, я ім дапамагаю. Я проста ... вы разумееце, я проста не перанясу", — сказала падчас судовага працэса абвінавачваемая Галіна Міхальчук.
Министерство информации ограничило доступ к сайту gs.by
У Менску затрыманы фатограф Уладзь Грыдзін. Быў вобшук. Акрэсціна
Вечар суботы. У журналіста Анатоля Гатоўчыца прайшоў трэці за год ператрус
Радыё Свабода атрымала ад уладаў Расіі патрабаваньне выдаліць дзясяткі публікацый
«Філёзафу месца ў палітыцы». Хто такі Уладзімер Мацкевіч, які пачаў галадоўку
Следчыя пачалі вяртаць рэчы зняволенага журналіста Дзяніса Івашына
У палітзняволенай рэдактаркі ТУТ.бай Вольгі Лойка за час зняволення памёр бацька
«Ноччу ты заўсёды дома». Зьняволены журналіст Алег Грузьдзіловіч напісаў, чаму вязьні ня любяць раніцы
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч працягвае свае допісы з «Валадаркі», СІЗА нумар 1 гораду Менску.
У новых лістах да жонкі Мар’яны Алег Грузьдзіловіч падрабязна расказаў, як ладзяць сьняданак, што самае каштоўнае ў прагулках і чаму вязьні так ня любяць раніцу.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.