Навіны
Сайт медыя “Першы Рэгіён” прызнаны экстрэмісцкім
Як высветлілася, доступ да сайта “Першы Рэгіён” (1reg.by) абмежаваны паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава. Забарона аднаўляць доступ будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў.
Як адзначаецца ў паведамленні службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, у працы сайта “Першы Рэгіён” знойдзеныя шматлікія парушэнні Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”.
У «Інтэрфаксе» патлумачылі, чаму вымушаныя закрыць офіс у Мінску
Расійскае інфармацыйнае агенцтва "Інтэрфакс" прыняло рашэнне закрыць сваю беларускую дачку — агенцтва "Інтэрфакс-Захад", каб не парушаць беларускае заканадаўства, патлумачыў дырэктар "Інтэрфакса" Міхаіл Камісар. Яго словы прыводзіць Sputnik Беларусь.
Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што "Інтэрфакс-Захад" спыняе працу ў Беларусі з 1 студзеня 2022 года.
«Мне заўсёды дапамагаў самы просты спосаб — фраза «Збярыся, анучка!». Што піша Ягор Марціновіч з‑за кратаў
Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко вось ужо амаль паўгода знаходзяцца ў СІЗА па палітычна матываванай справе. Лісты — гэта самае важнае, што ёсць сёння ў нас ад іх. І ў іх ад нас. У сваіх лістах Ягор піша пра падарожжы, кнігі, бадзёрасць духу і разважае на розныя тэмы.
У апошні дзень 2021 года заблакаваны брэсцкі інфармацыйны сайт “Першы Рэгіён”
БАЖ віншуе калег з Новым годам!
Публіцыст, пісьменнік Сяргей Ваганаў выдаў кнігу «Праз межы часу»
Спыніла выхад газета “Наша слова”
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press
Рэдакцыя атрымала копію адпаведнага загада за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.
Выкладчыца журфака БДУ Ксенія Мартуль выйшла на волю пасля 15-сутачнага арышту
Адбыўся ўстаноўчы сход для стварэння Беларускага ПЭНа ў замежжы
Палітзняволенага журналіста Генадзя Мажэйку перавезлі з жодзінскай турмы на «Валадарку»
Віншаванні Беларускай асацыяцыі журналістаў і сябрам БАЖ
Паважаныя калегі, сябры, партнёры!
Гэта быў самы цяжкі год для беларускіх СМІ за ўсю іх гісторыю.
Разам мы змаглі выстаяць і перажыць гэтыя цяжкія часы рэпрэсій.
Напярэдадні калядных і навагодніх святаў жадаем усім пераменаў да лепшага ў 2022 годзе.
Ніжэй публікуем віншаванні, якія прыходзяць на адрас Беларускай асацыяцыі журналістаў, усім нам, калегі.
Заблакавалі сайт «Заўтра тваёй краіны»
Яшчэ адзін недзяржаўны інфармацыйны сайт заблакаваны ў Беларусі.
Журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу выставілі абвінавачваньне
Яму ставяць у віну, што ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі, калі як журналіста яго ўжо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.
Жонка Фядуты пракаментавала рашэнне мужа не прымаць таблеткі на пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні
Сёння стала вядома, што ў Аляксандра Фядуты дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць: на Валадарцы ў яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі.
Палітолаг, затрыманы у межах справы па «замаху» на Лукашэнку і членаў яго сям’і, адмовіўся прымаць таблеткі на пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі. Без іх у мужчыны можа здарыцца інфаркт.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.