Навіны
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае вызваліць калег напярэдадні суда ў Гомелі
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае адвольнае зняволенне Леаніда Судаленкі, Таццяны Ласіцы і іншых праваабаронцаў і валанцёраў Праваабарончага цэнтра “Вясна”: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфы Рабковай і Андрэя Чапюка.
Праграміста сайта «Магілёўскі рэгіён» у КДБ прымусілі здаць паролі ад медыя і падпісаць паперы аб супрацоўніцтве
У Глыбокім 27 жніўня адбудзецца суд над журналісткай Таццянай Смоткінай
В Гродно удовлетворили иск о ликвидации ООО «Гродно Лайф Медиа»
Заўтра працэс аб ліквідацыі БАЖ. Прыгадваем слаўную гісторыю нашай арганізацыі
27 жніўня а 10:00 у Вярхоўным судзе Беларусі прызначаны разгляд пазова Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў — сябра Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў.
Палітзняволенаму журналісту Андрэю Пачобуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на 3 месяцы
Выйшаў на волю Дзяніс Сакалоўскі, затрыманы па «справе Прэс-клюбу»
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ на папярэджанне Мінюста. Наступны суд 27 жніўня
Палітвязень Андрэй Скурко атрымлівае інсулін, піша вершы для сына
Ягор Марціновіч з‑за кратаў: Я адчуваю сябе па-ранейшаму свабодным чалавекам
У Гомелі годам калоніі пакаралі мужчыну, які дадаў у свой плэйліст ў сацсетцы песню пра Лукашэнку
174 тэлеграм-каналы і чаты прызнаныя ў Беларусі «эктрэмісцкімі»
Газета «Новы Час» можа быць пазбаўлена статуса СМІ
Як вынікае з раскладу пасяджэнняў Вярхоўнага суда, 27 жніўня інстанцыя разгледзіць пазоў Міністэрства юстыцыі да грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Калі пазоў задаволяць, выданне «Новы Час» можа быць пазбаўлена статуса СМІ.
Семь уголовных дел за разглашение личной информации расследуют в Гродненской области
46 дел в Беларуси возбуждены по ст. 203−1 УК «Незаконные действия в отношении информации о частной жизни и персональных данных». Из них семь — в Гродненской области. Статья предусматривает до пяти лет лишения свободы. Об этом рассказал начальник УСК по Гродненской области полковник юстиции Эдуард Малиновский в интервью «Гродненской правде».
«Адна з умоваў — пагашэньне стратаў у кратным памеры». Юрысты пра памілаваньне каманды «Прэс-клюбу»
10 жніўня на свабоду выйшлі чатыры фігуранты справы «Прэс-клюбу»: Юлія Слуцкая, Ала Шарко, Сяргей Альшэўскі і Пётра Слуцкі. «Прэс-клюб» паведаміў, што яны выйшлі на волю ў выніку памілаваньня. Пры гэтым ў справе яшчэ не было прысудаў. За кратамі яшчэ застаюцца экс-супрацоўнікі БТ Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі.
Пацікавіліся думкамі юрыстаў Сяргея Зікрацкага і Паўла Сапелкі.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.