Навіны
Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць салідарнасць з затрыманымі ў Беларусі калегамі
Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць словы падтрымкі беларускім журналістам, якія былі затрыманыя на мінулым тыдні ў розных рэгіёнах Беларусі. Сёння будуць судзіць журналістаў (Зьміцер Лупач, Міхаіл Аршынскі, Аляксандр Буракоў, Алесь Асіпцоў), якія былі затрыманыя міліцыяй 7, 8, 9 мая.
Рэпарцёраў абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мітынгах у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскі, якія яны асвятлялі.
Блогера Сяргея Пятрухіна арыштавалі на 15 сутак. У яго высокая тэмпература
Медыяарганізацыі краін Усходняга партнёрства заклікаюць еўрапейскія структуры падтрымаць незалежныя СМІ
У звароце да кіраўнікоў еўрапейскіх інстытуцый гаворыцца пра тое, як на працу незалежных СМІ і журналістаў паўплывала пандэмія COVID-19: «Пандэмія забрала ў нас тысячы жыццяў, а таксама нанесла цяжкі фінансавы ўдар па нашай эканоміцы і фундаментальных прынцыпах свабоды СМІ».
Лупачу і Аршынскаму — па 10 сутак арышту. У Магілёве і Глыбокім асудзілі журналістаў
У блогера Кабанава пнеўманія, падазраюць COVID-19
Журналіст Алесь Асіпцоў — у магілёўскім ізалятары. Заўтра суд
Журналіст знік пасля акцыі “Антыпарад” у суботу і дадому не вярнуўся.
Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі на тры гадзіны, пасля адпусцілі
Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9 мая ў Пухавіцкім раёне. Яго пратрымалі ў мясцовым РАУСе каля трох гадзін затым адпусцілі. Нагодаю для затрымання стаў нумар машыны, які быццам бы выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ.
Журналіста Міхаіла Аршынскага спачатку адпусцілі з суда, а пасля зноў затрымалі і адвезлі ў ІЧУ
8 мая ў судзе Ленінскага раёна Магілёва пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы журналіста-фрылансера Міхаіла Аршынскага. Ён быў затрыманы напярэдадні ўвечары 7 мая. Падставай для затрымання стала тое, што 5 мая журналіст рабіў стрымы з акцый падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага ў Магілёве. Журналіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
«Усе раз’ехаліся. Няма каму праводзіць». Мінздароўя не сустракалася з журналістамі з 24 красавіка, не адказвала на пытанні з 17 красавіка
У Рэчыцы міліцыя правярае журналіста-фрылансера за абразу рэдактара афіцыйнай раёнкі
Затрыманы да суда журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў ВІДЭА
У Магілёве сёння затрыманы журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы). У дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Пасля Ленінскага РАУС яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання да суда, магчыма, да 11 траўня.
У Магілёве затрымалі і будуць судзіць журналіста Міхаіла Аршынскага
Журналіста-фрылансера Змітра Лупача забралі ў пастарунак да суда 11 траўня
Міліцыя пракаментавала затрыманне блогера Ціханоўскага
Магілёўскія журналісты атрымалі чарговыя штрафы
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці