Навіны
Лупачу і Аршынскаму — па 10 сутак арышту. У Магілёве і Глыбокім асудзілі журналістаў
У блогера Кабанава пнеўманія, падазраюць COVID-19
Журналіст Алесь Асіпцоў — у магілёўскім ізалятары. Заўтра суд
Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі на тры гадзіны, пасля адпусцілі
Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9 мая ў Пухавіцкім раёне. Яго пратрымалі ў мясцовым РАУСе каля трох гадзін затым адпусцілі. Нагодаю для затрымання стаў нумар машыны, які быццам бы выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ.
Журналіста Міхаіла Аршынскага спачатку адпусцілі з суда, а пасля зноў затрымалі і адвезлі ў ІЧУ
«Усе раз’ехаліся. Няма каму праводзіць». Мінздароўя не сустракалася з журналістамі з 24 красавіка, не адказвала на пытанні з 17 красавіка
«Усе раз'ехаліся. Няма каму праводзіць» — такі адказ дала прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Ваніна на пытанне журналістаў, ці адбудзецца 8 мая камунікацыя адказных асоб Міністэрства з журналістамі.
У Рэчыцы міліцыя правярае журналіста-фрылансера за абразу рэдактара афіцыйнай раёнкі
Затрыманы да суда журналіст з Магілёва Аляксандр Буракоў ВІДЭА
У Магілёве сёння затрыманы журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы). У дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Пасля Ленінскага РАУС яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання да суда, магчыма, да 11 траўня.
У Магілёве затрымалі і будуць судзіць журналіста Міхаіла Аршынскага
Журналіста-фрылансера Змітра Лупача забралі ў пастарунак да суда 11 траўня
У Глыбокім 8 траўня міліцыянты затрымалі журналіста-фрылансера Змітра Лупача, які супрацоўнічае з тэлеканалам “Белсат”. Да Змітра ў офіс прыйшоў маёр міліцыі Сяргей Цырбан, які на яго звычайна складае пратаколы па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП. Разам з ім прыйшлі яшчэ два міліцыянты ў цывільным.
Міліцыя пракаментавала затрыманне блогера Ціханоўскага
Магілёўскія журналісты атрымалі чарговыя штрафы
Суд Горацкага раёна пакараў журналістаў-фрылансераў з Магілёва Дар’ю Чульцову і Міхаіла Аршынскага штрафамі за парушэнне заканадаўства аб СМІ паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП. Нагодай для адміністрацыйнага пераследу стаў рэпартаж, які з’явіўся на тэлеканале “Белсат” на пачатку сакавіка, у ім распавядалася пра дрэнны стан дарогі ў вёсцы Стан Горацкага раёна.
Сяргея Пятрухіна вырашылі трымаць пад вартай да суда. Па якой справе — невядома
Дзяжурны Ленінскага РАУС Брэста паведаміў мясцоваму праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну, што брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін затрыманы на трое сутак і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
«Покинуть страну до полуночи». Журналиста «Первого канала» выслали из Беларуси
МЗС Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу расійскага Першага канала
МЗС Беларусі пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу Першага канала Расіі. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў вячэрніх навінах на БТ.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.