Навіны
Прадстаўнік АБСЕ заклікаў неадкладна вызваліць арыштаваных у Беларусі журналістаў
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір асудзіў арышты ў Беларусі журналістаў і заклікаў неадкладна ўсіх вызваліць. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве на сайце арганізацыі.
Магілёўскі журналіст Міхаіл Аршынскі агулам пакараны 21 суткамі арышту
У блогера Аляксандра Кабанава выяўлены COVID-19, яго калега Сяргей Пятрухін з ізалятара таксама трапіў у бальніцу
Блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін цяпер знаходзяцца ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Аляксандр Кабанаў трапіў туды 9 траўня пасля таго, як сам выклікаў хуткую дапамогу з-за дрэннага самаадчування.
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды слова Арлем Дэзір выказаўся з нагоды арышту журналістаў у Беларусі
Журналісту Алесю Асіпцову — 10 сутак арышту. Ён трымае галадоўку. Аляксандру Буракову — 10 сутак
Суды ў Магілёве: караюць «суткамі» журналістаў і простых грамадзян ФОТА
Зміцер Лупач у рэанімацыі. Пасля суда ў журналіста здарыўся гіпертанічны крыз
10 сутак арышту і 45 велічыняў штрафу прызначыў суддзя Глыбоцкага раённага суда Андрэй Тарасевіч журналісту з Глыбокага Змітру Лупачу. Яго судзілі 11 траўня паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса — ч. 2 арт. 22.9 (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) і ч. 1 арт. 23.34 (“Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавых мерапрыемстваў”).
Журналісты Швецыі і Нарвегіі выказваюць салідарнасць з затрыманымі ў Беларусі калегамі
Блогера Сяргея Пятрухіна арыштавалі на 15 сутак. У яго высокая тэмпература
Медыяарганізацыі краін Усходняга партнёрства заклікаюць еўрапейскія структуры падтрымаць незалежныя СМІ
Лупачу і Аршынскаму — па 10 сутак арышту. У Магілёве і Глыбокім асудзілі журналістаў
У блогера Кабанава пнеўманія, падазраюць COVID-19
Журналіст Алесь Асіпцоў — у магілёўскім ізалятары. Заўтра суд
Журналіст знік пасля акцыі “Антыпарад” у суботу і дадому не вярнуўся.
Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі на тры гадзіны, пасля адпусцілі
Аператара Аляксандра Баразенку затрымалі раніцай 9 мая ў Пухавіцкім раёне. Яго пратрымалі ў мясцовым РАУСе каля трох гадзін затым адпусцілі. Нагодаю для затрымання стаў нумар машыны, які быццам бы выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў ДАІ.
Журналіста Міхаіла Аршынскага спачатку адпусцілі з суда, а пасля зноў затрымалі і адвезлі ў ІЧУ
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.