Навіны
30 гадоў таму ў Гародні пачала выдавацца “Рэанімова” — «гучны» самвыдат
Ніводзін з буйных беларускіх апэратараў не ўключыў украінскі тэлеканал UATV. «У многіх прарасейская пазыцыя»
Журналістка з Магілёва патрабуе прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка міліцыі
Магілёўская журналістка Аліна Скрабунова 13 лютага накіравала скаргі ў Следчы камітэт і УУС Магілёўскага аблвыканкама, у якіх патрабуе прыцягнуць да адказнасці маёра міліцыі Яўгена Слаўнікава. На думку журналісткі, міліцыянт парушыў яе канстытуцыйнае права на распаўсюд інфармацыі.
У Гродне фрылансеры спрабуюць скасаваць рашэнне суда
Гродзенскі абласны суд прыняў да разгляду касацыйныя скаргі Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Журналісты-фрылансеры спрабуюць скасаваць рашэнне Ленінскага райсуда Гродна, які 1 лютага прызначыў абодвум штраф у памеры 30 базавых велічыняў нібыта за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкай масавай інфармацыі (ч. 2 арт. 22.9 КаАП).
Уласик: От меня требовали оговорить Золотову, после отказа отправили в ИВС
Радзіна: Польшча ў пяць разоў скараціла падтрымку Хартыі’97
У Драгічыне міліцыя праводзіць праверку наконт допісу ў мясцовай групе ў Viber
Супрацоўнікі Драгічынскага РАУС ладзілі праверку паводле публікацыі ў Viber-супольнасці “Реальный Дрогичин” на падставе заявы, што паступіла ў праваахоўныя органы.
Суд адхіліў іск прафсаюза РЭП да сайта belnovosti.by
Ульяна Бобоед: За прочтение в подписке 19 заметок БелТА я заплатила 8 580 рублей
Памерла аўтарка «Народнай волі» Святлана Кліменценка
12 лютага памерла аўтар газеты «Народная воля» Святлана Ульянаўна Кліменценка.
У Мінску з аншлагам адкрылася фотавыстава Punktum выпускнікоў адукацыйнага курса ГА «БАЖ»
“Медыяпрастора” ў Гомелі: жыццё праз аб’ектыў
Радзіма нагадала пра сябе Канстанціну Жукоўскаму чарговым пратаколам ДАКУМЕНТ
На адрас журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага прыйшоў чарговы пратакол аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт 22.9 КаАП ( (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Пікантнасць сітуацыі дадае той факт, што Жукоўскі яшчэ напрыканцы студзеня з’ехаў з Беларусі разам з сям’ёй і папрасіў прытулку ў адной з еўрапейскіх краін. У інтарэсах асабістай бяспекі краіну знаходжання уцякач пакуль не называе.
Суд над редактором Tut.by Мариной Золотовой. Второй день. Онлайн
Віцебскага журналіста зрабілі “вечным падазраваным”?
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці